Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Графіцісты абяцаюць намаляваць партрэт Быкава


Графіцісты суполкі HoodGraf зьвярнуліся ў Менгарвыканкам па дазвол намаляваць партрэт Васіля Быкава.

Пра гэта карэспандэнту Свабоды распавёў Алег Ларычаў, адзін з графіцістаў, якія спрабавалі ў Менску намаляваць партрэт Васіля Быкава на трансфарматарнай падстанцыі. Ажыцьцявіць гэты праект перашкодзіла міліцыя, хлопцаў аштрафавалі ў судзе на 18 мільёнаў рублёў, а пачаты партрэт пісьменьніка камунальнікі замалявалі фарбай.

«Мы сёньня тэлефанавалі галоўнаму інжынэру ўласьнікаў гэтай трансфарматарнай падстанцыі. Гэта „Мінскэнэрга“, РЭС-4. Галоўны інжынэр сказаў, што яны ня супраць, але трэба якая-небудзь папера з Камітэту архітэктуры і горадабудаўніцтва. Мы там былі на прыёме ў галоўнага архітэктара і ягонага намесьніка, паказалі ўсё. Яны сказалі, што з пункту гледжаньня архітэктуры яны нічога ня маюць супраць, і накіравалі ў адміністрацыю Партызанскага раёну. Там мы былі ў намесьніка кіраўніка адміністрацыі Партызанскага раёну. Яны сказалі, што вырашаюць не яны, а Менгарвыканкам. А ў Менгарвыканкаме ў нас толькі атрымалася перадаць пісьмовы зварот да намесьніка аддзелу па справах ідэалёгіі, моладзі і культуры. Там сказалі, што гэтае пытаньне будзе разглядацца як мінімум цягам двух тыдняў. Але ў крайнім выпадку гэты партрэт будзе проста зроблены ня ў Менску, а ў гарадах, дзе з адміністрацыяй больш прыязныя адносіны. Магчыма, да 19-га наўрад ці пасьпеюць нашы мастакі, але, у прынцыпе, усё магчыма».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG