Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Івонка Сурвіла: «Браць прыклад з мужнасьці Быкава»


На здымку: Івонка Сурвіла і Васіль Быкаў. Прага, сакавік 2003 г.
На здымку: Івонка Сурвіла і Васіль Быкаў. Прага, сакавік 2003 г.
Да 90-годзьдзя Васіля Быкава прапануем вам водгукі і ўспаміны сучасьнікаў пра пісьменьніка:
Сурвіла: «Быкаў пакінуў нам вялізарную спадчыну. І ня толькі літаратурную. Слухаючы ізноў ягоныя ўспаміны на Свабодзе, чытаючы яго выказваньні, перад вачыма бачу чалавека, які мяне так моцна ўразіў у Празе.

Для мяне ён увасабляе тую Беларусь, пра якую мне зь маленства расказвалі мае бацькі, і якою дасюль жыву — Беларусь сумленную, добразычлівую, разважную, таленавітую. Хацелася б, каб кожны беларус задумаўся над каштоўнасьцямі, якія ўвасабляў Быкаў, каб узяў яго за прыклад. Мо тады хутчэй дасягнем нашае мэты — жыць у прыстойнай краіне».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG