Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка прыехаў на інаўгурацыю Парашэнкі з картэжам з 11 аўтамабіляў


У Кіеў зьехаліся госьці інаўгурацыі прэзыдэнта Ўкраіны, — паведамляе карэспандэнт ТСН.

З абеду пятніцы даішнікі расчышчалі рух транспарту да цэнтру горада. З-за гэта ўжо ў сямнаццаць гадзін Харкаўская плошча на выезьдзе пераўтварылася ў суцэльны корак. Па дарозе да аэрапорту «Барыспаль» кожныя пяцьсот метраў за бясьпекай сочаць нарады міліцыі і пэрыядычна перакрываюць рух для грамадзян. У аэрапорце — усё спакойна. Ганаровых гасьцей чакаюць вялікія картэжы.

Камэра ТСН зафіксавала, як прыбываюць дэлегацыі: на інаўгурацыю прыляцеў міністар культуры Цай У, прэм’ер-міністар Латвіі Лаймдота Страуюма і многія іншыя. Афіцыйных гасьцей саджалі ў аўтамабілі адразу з трапа самалёта і ў суправаджэньні міліцэйскіх машын са спэцсыгналамі адпраўлялі ў Кіеў.

Як перадае ТСН, найбольш уражлівы картэж аказаўся ў Аляксандра Лукашэнкі — аўтакалёна з адзінаццаці аўтамабіляў. На гэты раз ён прыляцеў без свайго малодшага сына.

Вельмі сьціпла ў пятніцу паводзілі сябе расейцы. Афіцыйную дэлегацыю на інаўгурацыі ўзначальвае амбасадар Расейскай фэдэрацыі ва Ўкраіне Міхаіл Зурабаў. Ён сьціпла выйшаў з выхаду з залі афіцыйных дэлегацый, сеў у свой «Мэрсэдэс» і ў суправаджэньні толькі аховы сваёй амбасады накіраваўся да сваёй рэзыдэнцыі.

VIP-госьці пасяліліся ў самых дарагіх гатэлях у цэнтры горада, а бліжэй да ночы выйшлі на шпацыр па цэнтры горада.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG