Гэтыя творы гучалі ў праекце Радыё Свабода «Начная чытанка».
Ігар Бабкоў – паэт, філёзаф, перакладчык. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускага ПЭН-Цэнтру.
Нарадзіўся ў 1964 годзе ў Гомелі. Скончыў аддзяленьне філязофіі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (1986). Стажыраваўся ў Лёндане (1992), Варшаве (1995), Парыжы (1999, па стыпэндыі Гедройця) і Бэрліне (стыпэндыят Літаратурнага калёквіюму, Бэрлін, 2008). Ляўрэат літаратурных прэміяў «Гліняны Вялес» (1992) і «Залатая літара» (2005). Фіналіст сярэднеэўрапейскай літаратурнай прэміі «Angelus» 2009 году (Уроцлаў).
2 чэрвеня былі абвешчаныя і ўганараваныя ляўрэаты літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця. Тройку прызёраў склалі Ігар Бабкоў – за раман «Хвілінка. Тры гісторыі», Артур Клінаў – за раман «Шклатара», і Вінцэсь Мудроў – за зборнік апавяданьняў «Багун».
У наступных выпусках «Золата Свабоды» – аўдыёвэрсія кнігі Вінцэся Мудрова «Альбом сямейны».
У «Золаце Свабоды» сабрана лепшае з эфіраў і сайту Радыё Свабода.