Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка папярэдзіў Дворніка за патураньне


Уладзімер Дворнік
Уладзімер Дворнік

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка папярэдзіў старшыню Гомельскага аблвыканкама Ўладзімера Дворніка «аб няпоўнай службовай адпаведнасьці».

У прэзыдэнцкай прэс-службе паведамілі, што адпаведнае распараджэньне Лукашэнка падпісаў 5 чэрвеня.

Пакараў ён такім чынам кіраўніка Гомельшчыны за «патураньне, дапушчаныя недахопы і пралікі ў кадравай працы, непрыняцьце належных мер па выкананьні заканадаўства аб дзяржаўнай службе і барацьбе з карупцыяй».

Раней у Гомелі арыштавалі Віктара Банчука — першага намесьніка і Віктара Трызну — намесьніка старшыні абласнога выканкаму. Абодвух абвінавачваюць у злоўжываньні ўладаю й службовымі паўнамоцтвамі. Іх арышту папярэднічалі прысуд былому старшыні гомельскага гарвыканкаму Віктару Піліпцу і пакараньне ягоных памагатых за махінацыі з кватэрамі. У гэтым жа чорным сьпісе — былы начальнік Гомельскай абласной управы КДБ Іван Ляскоўскі і тры ягоныя супрацоўнікі, якія, са словаў кіраўніка дзяржавы, «арганізавалі „заказную“ праверку камэрцыйнай структуры ў інтарэсах канкурэнтаў».

За краты трапілі, паквапіўшыся на хабар, намесьнік начальніка крымінальнай міліцыі аблвыканкаму палкоўнік Вячаслаў Іваненка і намесьнік старшыні суду Савецкага раёну Гомеля Юры Жораў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG