Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Васіль Парфянкоў то ў адзіночцы, то ў карцэры


Васіль Парфянкоў
Васіль Парфянкоў
Што лепш для былога палітвязьня Васіля Парфянкова: адзіночка з радыёкропкай ці карцэр з сукамэрнікамі? Гэтае пытаньне я папрасіў перадаць Васілю Парфянкову Вольгу Мікалайчык, якая лістуецца з актывістам.

Парфяноква ўжо чацьвёрты месяц трымаюць у калёніі ў Горках. Пытаньне падаецца лягічным, бо Васіль Парфянкоў сядзіць то ў карцэры, дзе больш жорсткі рэжым, то ў адзіночцы ПКТ, дзе крыху вальней, але там ён увогуле адзін, ёсьць толькі радыёкропка на сьцяне.

Калі Васіля Парфянкова выпускаюць з чарговага карцэру, ён піша Вользе ліст, і па гэтым яна разумее, што ён у ПКТ. «А калі доўга няма лістоў, значыць Васіль зноў пакараны карцэрам», — тлумачыць актывістка і перадае просьбу ад Васіля Парфянкова больш яго падтрымліваць лістамі.

«А ў ПКТ ён адзін, сам на сам з Госпадам і з радыёкропкай. І таму вельмі просіць яму пісаць. Вы, калі ласка, калі можаце, выкладзіце адрас, каб яму людзі пісалі. Для яго гэта вельмі важна, ён гэтымі лістамі жыве, для яго гэта адзіная сувязь са сьветам.

Ягоны адрас: 213410, Магілёўская вобласьць, горад Горкі, папраўчая калёнія № 9,камэра № 17. Парфянкоў Васіль».

Былы палітвязень Васіль Парфянкоў асуджаны на год калёніі за парушэньне правілаў прэвэнтыўнага нагляду, які яму прысудзілі пасьля затрыманьняў на акцыях салідарнасьці з палітвязьнямі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG