На пачатку дыскусіі вядоўца Аляксандар Дабравольскі прапанаваў расейскім экспэртам выказацца наконт прычын, якія падштурхнулі прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна анэксаваць Крым і далей падтрымліваць сэпаратыстаў ва Ўкраіне. Лідэр «Саюзу правых сіл» Расеі Леанід Гозман мяркуе, што Ўладзімер Пуцін дзейнічаў шмат у чым спантанна, кіруючыся зручным палітычным момантам і неабходнасьцю падвысіць свой палітычны рэйтынг, які перад гэтым зьніжаўся:
«Ён адчуў, што менавіта гэты наркотык людзі хочуць прымаць. Вялікая краіна, расшырэньне тэрыторыяў, „рускія сваіх ня кідаюць у бядзе“ і гэтак далей. Хоць насамрэч размова пра тое, што „сваіх ня кідаем“ — гэта непрыстойная размова. Бо расейцы сапраўды церпяць у Таджыкістане, Туркмэніі, дзесьці яшчэ, дзе іх сапраўды дыскрымінуюць, але мы туды войскі ня ўводзім. Наадварот — мы з гэтымі рэжымамі сябруем. А Крым — гэта тое месца, дзе расейцаў ніколі не дыскрымінавалі. 60% насельніцтва, ніводная газэта не закрытая, ніводная школа не закрытая, усё па-расейску. Ва ўладзе свае ж расейскія бандыты — абсалютна нармальная сытуацыя. Але ён туды ўвайшоў і атрымаў тое, чаго гэта варта — аднаўленьне харызмы. Мяркую, ненадоўга, максымум на паўгода. Ён, магчыма, думае, што назаўсёды. Такім чынам ён аднавіў харызму, аб’яднаў вакол сябе насельніцтва, але, лічу, усё гэта не надоўга, гэта абсалютна ілюзорна. Гэта чысты наркотык».
Вядомы расейскі апазыцыйны палітык Уладзімер Рыжкоў таксама мяркуе, што ўварваньне ў Крым расейцаў не было сплянавана. Але былы першы намесьнік старшыні Дзярждумы Расеі называе больш значныя прычыны ўварваньня Пуціна ва Ўкраіну:
«Былі пэўныя падзеі, і спускавым кручком стаў Майдан. Пуцін пра гэта пэўна казаў, што калі ён убачыў, як натоўп захоплівае дзяржаўныя будынкі, як прэзыдэнт уцякае з краіны, гвалт — вось і была ягоная рэакцыя, на пэўныя падзеі. Але стратэгічна галоўная задача была ў тым, каб ня даць Украіне выйсьці з гэтай постсавецкай прасторы, з-пад кантролю Масквы. Вось гэта, мяркую, плянавалася раней, але ня пэўнае далучэньне Крыму. І яшчэ камэнтар да таго, што казаў Леанід. Для Пуціна сапраўды вельмі важна — перазагрузіць сваю ўладу. Нагадаю, што калі ён стаў прэм’ерам, ягоны рэйтынг быў вельмі малы. Калі ён адрэагаваў на Басаева ў Дагестане — рэйтынг пачаў расьці. Калі ён перамог чачэнцаў у другой чачэнскай вайне, ягоны рэйтынг дасягнуў піку. Такім чынам, найвялікшы рэйтынг дае ваенная перамога. Цяпер, паводле Левада-цэнтру, рэйтынг Пуціна — 83%. Але ён ня можа не разумець, што галоўнае ягонае слабое месца — гэта эканоміка. Ён разумее, што там усё дрэнна, што санкцыі — вельмі небясьпечныя. Таму ён зараз будзе шукаць нейкі выхад, каб захаваць у сябе Крым, каб захаваць Украіну ў зоне ўплыву і не дапусьціць эканамічнага каляпсу ў Расеі».
Паводле расейскіх экспэртаў Уладзімера Рыжкова і Леаніда Гозмана, найбольш балючым пытаньнем стане праблема НАТО ва Ўкраіне. Калі Ўкраіна абярэ шлях у НАТО, то Расея будзе працягваць сваю палітыку дэстабілізацыі і ўкраінская дзяржава ўвогуле можа абрынуцца. Гэткая ж праблема можа чакаць і Беларусь, калі тая пасьля магчымай зьмены палітычнага рэжыму паспрабуе зьмяніць зьнешнепалітычны курс з усходняга на заходні, мяркуюць расейскія экспэрты.
«Я сам лічу, што Расеі варта ўступіць у НАТО, але гэта можа зрабіць толькі дэмакратычная Расея, а не таталітарная», — выказаў сваю пазыцыю Леанід Гозман.
Паводле Ўладзімера Рыжкова, як Украіна мусіла пралічыць наступствы курсу на збліжэньне з Эўразьвязам і НАТО з прычыны прысутнасьці расейскай базы ў Севастопалі, гэтак і Беларусі трэба будзе ўлічваць расейскія інтарэсы ў сувязі з тым, што празь Беларусь ідуць транспартныя патокі да расейскага анкляву ў Калінінградзе.
Шэф-рэдактар «Народнай Волі» Сьвятлана Калінкіна мяркуе, што падзеі ва Ўкраіне вельмі напалохалі кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнку, як і ўсіх кіраўнікоў СНД, і гэта падрывае асновы былога сяброўства ў садружнасьці. Экспэрт Раман Якаўлеўскі выказаў меркаваньне, што Украіна будзе збліжацца з НАТО, у тым ліку з прычыны небясьпекі для сваіх АЭС.