Перамогу на выбарах мэра Кіева атрымаў Віталь Клічко. Пра гэта сьведчаць дадзеныя экзіт-полу, праведзенага ў сталіцы сацыёлягамі «Савік Шустэр Студыё». Па іх дадзеных, Клічко атрымаў 57,4 адсотка галасоў выбарнікаў.
Рэйтынг кандыдатаў на пасаду мэра Кіева выглядае наступным чынам: Віталь Клічко — 57,4 працэнта, Леся Арабец — 10,3 працэнта, Уладзімір Бандарэнка — 8,2 працэнта і іншыя.
Акрамя таго, па выніках гэтага ж апытаньня, УДАР набірае на выбарах у Кіеўскую раду 42,3 адсотка, «Радыкальная партыя» — 7,9, партыя «Свабода» — 7,7.
Гэтыя вынікі выбараў у Кіеўскую раду тычацца толькі паловы яе будучага складу, паколькі яшчэ 50 адсоткаў абіраліся ў Раду па мажарытарнай сыстэме.