Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка першую прэзыдэнцкую паездку зробіць на Данбас


Кандыдат на пасаду прэзыдэнта Ўкраіны Пятро Парашэнка, які, паводле дадзеных трох экзіт-полаў, атрымаў больш за палову галасоў выбарнікаў, падзякаваў за падтрымку падчас галасаваньня.

У сваім выступе ён у прыватнасьці адзначыў, што, паводле яго дадзеных, аддаць за яго свой голас змаглі і выбарнікі ў Данбасе, ім ён выказаў асобную падзяку. «Я ўжо адзначаў, што мая першая прэзыдэнцкая паездка будзе на Данбас», - дадаў Парашэнка.

«Першыя крокі, якія мы будзем ажыцьцяўляць, уся наша каманда, павінны быць сканцэнтраваны на тое, каб скончыць вайну, скончыць хаос, скончыць беспарадак і прынесьці мір на ўкраінскую зямлю, на аб’яднаную Саборную Ўкраіну», - заявіў ён.

Па дадзеных Нацыянальнага экзіт-полу, Пятро Парашэнка лідуе ў выбарчай гонцы з паказьнікам 55,9 адсотку.
XS
SM
MD
LG