А так галасуе "Данецкая народная рэспубліка" #ukrainevotes http://t.co/glnm2tBFWS
— Радыё Свабода (@svaboda) 25.5.2014
Амбасадар Украіны Міхаіл Ежэль: «Першы выбаршчык прыйшоў да нас а 8 гадзіне»
У будынку ўкраінскай амбасады ў Менску, а таксама ў консульстве Ўкраіны ў Берасьці з 8 раніцы адкрыліся выбарчыя ўчасткі, на якіх грамадзяне Ўкраіны могуць прагаласаваць.Чачэнцы ў Данецку? #ukrainevotes http://t.co/ED0GUnFz8P
— Радыё Свабода (@svaboda) 25.5.2014
Турчынаў таксама ў чарзе. Такое немагчыма ўявіць у Беларусі #ukrainevotes http://t.co/L75m9Waeao
— Радыё Свабода (@svaboda) 25.5.2014
Натоўп ідзе граміць рэзідэнцыю Ахметава ў Данецку #ukrainevotes http://t.co/FgEtpjOe9K
— Радыё Свабода (@svaboda) 25.5.2014
RT @belamova: Так голосовал Дарт Вейдер #ukrainevotes http://t.co/AvvRzAz7Su
— Радыё Свабода (@svaboda) 25.5.2014
Яўка ў Харкаве складае каля 16%, у Харкаўскай вобласьці - больш за 20% #ukrainevotes
— Радыё Свабода (@svaboda) 25.5.2014
Парыж таксама галасуе ў вышыванках #ukrainevotes http://t.co/1C4i2Wt7c5
— Радыё Свабода (@svaboda) 25.5.2014
Данецк. Участкі закрытыя, а людзі ідуць галасаваць
Жыхары Данецку ня могуць прагаласаваць
Выбарчыя ўчасткі ў Данецку, найбуйнейшым горадзе на ўсходзе Ўкраіны, не працуюць.Некаторыя сябры выбаркамаў прыйшлі да будынкаў, дзе раней разьмяшчаліся ўчасткі, але гэтыя памяшканьні аказаліся зачыненыя. Няма ні сьпісаў выбарцаў, ні бюлетэняў.
Агульная яўка ва Ўкраіне на 11:00 больш за 17% #ukrainevotes http://t.co/X559TFRW61
— Радыё Свабода (@svaboda) 25.5.2014
Яўка ва Ўкраіне на 11:00 #ukrainevotes http://t.co/DmMtMNJSBg
— Радыё Свабода (@svaboda) 25.5.2014
Парашэнка і Цімашэнка прагаласавалі і заявілі пра свае прыярытэты
Кандыдаты на пасаду прэзыдэнта Ўкраіны Пятро Парашэнка і Юлія Цімашэнка, якія лічацца лідэрамі выбарчай кампаніі, прагаласавалі на выбарах і зрабілі заявы для прэсы.Кандыдат Алег Ляшко ідзе галасаваць #ukrainevotes http://t.co/fvbuXxIGH9
— Радыё Свабода (@svaboda) 25.5.2014
«Дабрапольле — куточак сапраўднай Украіны ў Данбасе»
Беларускі журналіст Зьміцер Галко ў дзень прэзыдэнцкіх выбараў ва Ўкраіне знаходзіцца ў Данецкай вобласьці. Зьміцер падзяліўся уражаньнямі ад ўбачанага са Свабодай.Данецк: Памітынгавалі і пайшлі граміць
У цэнтры Данецку, на плошчы Леніна, прайшоў мітынг супраць правядзеньня выбараў прэзыдэнта. У іх бралі ўдзел каля дзьвюх тысяч чалавек, якія прыйшлі з георгіеўскімі стужкамі, сьцягамі Расеі і гэтак званай «Данецкай народнай рэспублікі» (ДНР).Галасаваньне ў Рыме #ukrainevotes http://t.co/INKXxKVCSd
— Радыё Свабода (@svaboda) 25.5.2014
RT @belamova: На выборы приходят даже из последних сил #ukrainevotes http://t.co/a9ynLOmQIZ
— Радыё Свабода (@svaboda) 25.5.2014
Чаму ў Данецку не адкрыўся ніводзін выбарчы ўчастак?
Галоўны рэдактар «Новостей Донбасса»: Як толькі адчыняецца ўчастак, тэрарысты пачынаюць страляць.У Данбасе тэрор супраць выбарцаў — МУС Украіны
На прэзыдэнцкіх выбарах ва Ўкраіне назіраецца рэкордная яўка. Пра гэта сёньня на прэсавай канфэрэнцыі заявіў дарадца міністра ўнутраных спраў Станіслаў Рачынскі.«Бачна, што мы перажываем небывала актыўныя выбары, — заявіў ён. — Ужо цяпер відаць, што яўка будзе нейкая рэкордная».
Рачынскі адзначыў, што супрацьлеглая сытуацыя назіраецца ў Данбасе, «дзе ідзе адкрыты тэрор у адносінах да ўдзельнікаў выбарчага працэсу». Ён адзначыў, што ў гэтым рэгіёне выбары праходзяць фактычна «ў стане вайны».