У Данецку выбарчыя ўчасткі зачыненыя. Людзі абураюцца, хочуць прагаласаваць #UkraineVotes http://t.co/n5zrHCvoJX
— Радыё Свабода (@svaboda) 25.5.2014
Выбары на Данбасе. Мапа #ukrainevotes http://t.co/S72jiqLuzV
— Радыё Свабода (@svaboda) 25.5.2014
Сёньня выбіраюць прэзыдэнта Ўкраіны. А за каго б вы прагаласавалі? #ukrainevotes https://t.co/WPkM0FrbCs
— Радыё Свабода (@svaboda) 25.5.2014
Гарачыя выбары ва #ukraine - гарачыя дні і для Беларусі. Сочым за ўсімі падзеямі #UkraineVotes http://t.co/L98cbaXuZ0 http://t.co/hGemfBG9m3
— Радыё Свабода (@svaboda) 25.5.2014
Выбіраюць украінскага прэзыдэнта. Фінальны акорд дэмакратычнай перамогі Майдану. #UkraineVotes http://t.co/iRPLWuEyCx http://t.co/k9RDYFinLL
— Радыё Свабода (@svaboda) 25.5.2014
У Славянску тэрарысты пачалі наступ на ўкраінскіх сілавікоў, яны спрабуюць іх акружыць #ukrainevotes http://t.co/sfltIoOljE
— Радыё Свабода (@svaboda) 24.5.2014
З будынка гарсавета Данецка спушчаны сьцяг Украіны. Над будынкам зараз лунае толькі сьцяг Данецка #ukrainevotes http://t.co/bTO5mRvG60
— Радыё Свабода (@svaboda) 24.5.2014
За спробы сарваць выбары ўзбуджаныя 83 справы
Пачаліся 83 крымінальныя справы па фактах перашкоды выбарчаму працэсу ў Данецкай і Луганскай абласьцях Украіны.
Пра гэта УНІАН паведамілі ў Генэральнай пракуратуры Ўкраіны.
На мяжы з Украінай застаюцца дзесяткі тысяч расейскіх вайскоўцаў, — Пэнтагон
У Пэнтагоне заяўляюць, што яшчэ рана казаць пра адвод войскаў Расейскай Фэдэрацыі ад украінскай дзяржаўнай мяжы. Нягледзячы на пэўную актыўнасьць, дзесяткі тысяч расейскіх вайскоўцаў застаюцца на мяжы з Украінай. Пра гэта заявіў прэсавы сакратар Пэнтагону Джон Кірбі.
З'езд Луганскай і Данецкай "рэспублік" #ukrainevotes http://t.co/YZdKmklACR
— Радыё Свабода (@svaboda) 24.5.2014
У Арцёмаўску тэрарысты з кулямётам захапілі гарвыканкам #ukrainevotes http://t.co/JUXzDaAsk5
— Радыё Свабода (@svaboda) 24.5.2014
Данецкая і Луганская "рэспублікі" аб'ядналіся ў "Наваросію" #ukrainevotes
— Радыё Свабода (@svaboda) 24.5.2014
Украінская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхату праігнаравала Малітву за справядлівы мір ва Ўкраіне
Як перадае УНІАН, у ёй удзельнічалі Аляксандар Турчынаў, Арсеній Яцанюк, урадавыя чыноўнікі, а таксама кіраўнікі цэркваў.
Патрыярх Філарэт, кіраўнік Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхату спэцыяльна падкрэсьліў, што гэта была ня проста малітва за мір, а за «справядлівы мір». Паводле яго словаў, справядлівы мір для Ўкраіны азначае захаваньне яе саборнасьці і незалежнасьці на ўсёй тэрыторыі, спыненьне ўмяшальніцтва ў справы Ўкраіны з боку Расеі.
У супольным малебне не ўдзельнічалі прадстаўнікі Ўкраінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату. Камэнтуючы іх адсутнасьць, Філарэт сказаў, што «яны ня хочуць маліцца разам з намі супраць агрэсара».
Байцоў «Данбасу» расстрэльвалі са зброі расейскай арміі
На ўкраінскіх дабравольцаў напалі прафэсійна падрыхтаваныя тэрарысты. Пра гэта паведамляе каардынатар групы вайскова-палітычных дасьледаваньняў «Інфармацыйны супраціў» Дзьмітры Тымчук. Ён піша ў Facebook, што ў тэрарыстаў была зброя, якую выкарыстоўвае расейская армія, перадае ТСН.ua.
«Мы дакажам ўсяму сьвету, але галоўнае, самім сабе, што нас немагчыма запалохаць, што мы і толькі мы самі будзем вырашаць, як нам будаваць родны дом, і як у ім гаспадарыць», — адзначыў Яцанюк.
Па словах прэм’ера, падрыхтоўка да выбараў ідзе ня проста, паколькі для іх зрыву прыцягнутыя буйныя фінансавыя, палітычныя і ваенныя рэсурсы. «Але мы заваявалі гэтыя выбары. Тым, што ахоўваем сваю зямлю, адраджаем украінскае войска, падымаем разбураную эканоміку, зьнішчаем схемы вымываньня з краіны мільярдаў, вучымся кантраляваць уладу, закладваем падмурак для далейшага разьвіцьця», — адзначае Арсень Яцанюк.
Датэрміновыя выбары прэзыдэнта Ўкраіны заплянаваныя на 25 траўня. У Кіеве і іншых населеных пунктах на гэты дзень прызначаныя таксама выбары ў мясцовае самакіраваньне.
Ва Украіне сёньня «дзень цішыні»
Сёньня ва Ўкраіне забаронена праводзіць любую агітацыю ў рамках прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі.
Усе кандыдаты ў прэзыдэнты і іх штабы павінны былі спыніць агітацыйную кампанію апоўначы 23 траўня. А камунальныя службы да гэтага часу павінны былі зьняць усе агітматэрыялы.
Датэрміновыя выбары прэзыдэнта Украіны заплянаваныя на 25 траўня. У Кіеве і іншых населеных пунктах на гэты дзень прызначаныя таксама выбары ў мясцовае самакіраваньне.
Карэспандэнт менскага выданьня «Новы час» Зьміцер Галко езьдзіць па гарачых кропках Украіны ўжо 78-я суткі. За гэты час журналіст наведаў дзясяткі гарадоў, трапіў у палон да сэпаратыстаў, паспытаў салдацкай ежы, а таксама пераасэнсаваў страх трапіць на суткі ў Беларусі. Пра гэта ён распавёў у інтэрвію Радыё Свабода.
Чытаць далей