Сёньня двухпавярховы дом з мансардай на вуліцы Кірава, 5 у стане рэканструкцыі. Уласьнік — Мікалай Шамін патлумачыў, што ўзгараньне здарылася ў той частцы, дзе працы цяпер не вяліся, рабочых там сёньня не было, сказаў ён. Агнём былі пашкоджаныя дзьве кроквы і мансарднае вакно, разам з устаноўкай яно каштавала прыблізна шэсьць мільёнаў рублёў.
Як маглі запаліцца абрэзкі дошак? Невядома. Ёсьць толькі здагадка пра магчымы падпал. Рэч у тым, што адразу пасьля таго, як пажарныя выканалі сваю працу, у суседняй камяніцы былі выяўленыя сьляды магчымага падпалу. Гэта дом N3, які ўшчыльную прымыкае да былога дому Замэнгофа. У ім некалі жыў былы беластоцкі рабін. Ён даўно выселены, дзьверы і вокны забітыя дошкамі, і вісіць шыльда, што будынак знаходзіцца «пад відэаназіраньнем і кантролем міліцыі» і што «уваход забаронены». Аднак з падворку ў дзьвярах выламаныя дошкі, унутры ёсьць сьляды агню, у памяшканьні захоўваецца задымленасьць.
Раней на доме N5 вісела мэмарыяльная шыльда, прысьвечаная Людвігу Замэнгофу. Па словах Мікалая Шаміна, яна цяпер захоўваецца ў ЖЭСе, пакуль ня будзе закончана рэканструкцыя.