Падставай для адлічэньня сталі дзьве судовыя пастановы і дакладная запіска дэкана завочнага факультэта Мурашкі.
Актывіста зьвінавацілі ў паўторным цягам навучальнага года невыкананьні абавязкаў навучэнца.
Падчас суду 17 красавіка Андрусь атрымаў толькі вымову. 6 траўня, падчас масавых затрыманьняў перад чэмпіянатам па хакеі, суд Чыгуначнага раёна Гомеля прызнаў Цянюту вінаватым у дробным хуліганстве і непадпарадкаваньні міліцыі. Актывіста арыштавалі на 10 сутак. Гэтае рашэньне маладафронтавец зьбіраецца абскардзіць.
Аднак кіраўніцтва ВНУ не дачакалася выніку гэтага абскарджваньня, таксама Цянюту не выклікалі на гутарку, не далі магчымасьці абараніць свае правы праз прафсаюз студэнтаў.
Андрусь лічыць, што такім чынам на яго аказваецца ціск за грамадзкую дзейнасьць.
Раней за актыўную грамадзкую пазыцыю адлічылі з унівэрсытэту маладафронтаўца Станіслава Булу. Гучны рэзананс выклікала адлічэньне студэнта-выдатніка Зьмітра Жалезьнічэнкі.