Пра гэта паведамляе сайт ААН са спасылкай на заяву Пан Гі Муна.
Напярэдадні выбараў Пан Гі Мун заклікае ўсе бакі «падвоіць свае намаганьні і дапамагчы стварыць неабходныя ўмовы, каб выбаршчыкі па ўсёй краіне маглі ажыцьцявіць сваё волевыяўленьне ў свабоднай і сумленнай атмасфэры і без страху за сваю бясьпеку».
На думку Пан Гі Муна, выбары павінны стаць магчымасьцю стабілізаваць сытуацыю ў краіне і вызначыцца з тым, хто ёю будзе кіраваць у паваротны момант гісторыі.
22 траўня афіцыйны Кіеў зьвярнуўся ў ААН з просьбай у самыя кароткія тэрміны склікаць пасяджэньне Рады бясьпекі па сытуацыі ва Ўкраіне. Прэм’ер-міністар Арсеній Яцанюк паабяцаў на гэтым пасяджэньні падаць доказы датычнасьці Расеі да абвастрэньня сытуацыі ва Ўкраіне.
Тым часам напады на ўкраінскіх ваенных працягваюцца. 23 траўня каля вёскі Карлаўка на Данеччыне быў атакаваны батальён тэрытарыяльнай абароны «Данбас».