«Гэты захад дасьць магчымасьць павысіць даступнасьць крэдытаў», — патлумачылі ў Нацбанку Беларусі.
Стаўка рэфінансаваньня вызначае, пад які працэнт Нацбанк пазычае грошы крэдытным установам.
«Такое паніжэньне паўплывае на дэпазыты. Ёсьць негалоснае пагадненьне паміж Нацбанкам і камэрцыйнымі банкамі пра тое, што стаўка па тэрміновых дэпазытах не павінна быць вышэйшаю, чым стаўка рэфінансаваньня плюс 10%. Таму думаю, што цягам тыдня банкі панізяць свае стаўкі», — заявіў у інтэрвію Радыё Свабода эканаміст Сяргей Чалы.
«У апошнія месяцы інфляцыя паскараецца — першыя прыкметы гэтага ўжо ёсьць. І ў гэтай сытуацыі паніжаць працэнтную стаўку мне падаецца не зусім правільным ходам. Інфляцыя расьце, рэальная стаўка па крэдытах паніжаецца, а насельніцтва б хацела бачыць большую стаўку, каб атрымліваць большыя грошы, каб не выходзіць з дэпазытаў у беларускіх рублях. Атрымліваецца — тое, што робіць цяпер Нацбанк, супярэчыць чаканьням насельніцтва».