На плякатах — хакейны шалом з калючым дротам замест забрала і слоган «Не гуляй з дыктатарам». Разьмясьцілі іх на білбордах сябры грамадзянскай ініцыятывы «Свабоду Мікалаю Статкевічу і іншым палітвязьням», паведамляе сайт statkevich.org.
Па словах Марыны Адамовіч, жонкі палітвязьня Мікалая Статкевіча, кампанія супраць правядзеньня чэмпіянату сьвету па хакеі ў Беларусі з прычыны наяўнасьці палітвязьняў вялася тры гады. Але плёну яна не дала, сытуацыя толькі пагоршылася.
«Заявы пра тое, што спорт па-за палітыкай, выглядаюць асабліва цынічнымі цяпер, калі, адразу пасьля сочынскай Алімпіяды, праведзенай насуперак патрабаваньням яе перанесьці, Расея ажыцьцявіла агрэсію ва Ўкраіне, калі ў нашай краіне за кратамі прадказальна апынуліся дзясяткі дэмакратычных актывістаў паводле цынічных абвінавачаньняў і на беспрэцэдэнтныя тэрміны.
Гэтае сьвята — не для ўсіх. Мы б хацелі, каб людзі памяталі пра гэта», — кажа Марына Статкевіч.