Падчас дыскусіі на канфэрэнцыі ў глябальнай бясьпецы GLOBSEC 2014 у Браціславе амэрыканскі палітоляг Джордж Фрыдман, сярод іншага, заявіў, што Беларусь стане адной з найбліжэйшых арэнаў «малой халоднай вайны» паміж Расеяй і Захадам. Ён таксама паўтарыў прагноз са сваёй кнігі «Наступныя 100 гадоў» аб тым, што Расея распадзецца ў 2020-я гады.
«Аляксандар Лукашэнка доўга не пратрымаецца ў цяперашніх умовах, калі ва Ўкраіне будзе празаходні ўрад», — так кіраўнік амэрыканскага дасьледчага цэнтру STRATFOR Джордж Фрыдман адказаў на пытаньне нашага карэспандэнта, якія крокі Расеі ён прагназуе ў адносінах да Беларусі.
Пры гэтым амэрыканскі дасьледнік ня лічыць такі варыянт імаверным у найбліжэйшыя гады. На ягоную думку, Расея зробіць усё магчымае, каб не дапусьціць пераходу Беларусі і Ўкраіны пад заходні ўплыў.
Фрыдман: «Цяпер Расеі ня трэба шмат рабіць, бо яна валодае Беларусьсю, але зь Беларусі яна можа праецыраваць выкарыстаньне сілы супраць Польшчы ды іншых суседзяў, калі ёй дазволіць. Гэта важны элемэнт расейскай стратэгіі. Усе спробы зрынуць Лукашэнку праваліліся, таму для іх гэта не праблема. Для Беларусі цяпер найлепшая абарона – не згубіць Ўкраіну».
Знаткевіч: «Ці лічыце вы, што Расея можа быць зацікаўленая ў захопе тэрыторыі Беларусі нават калі Лукашэнка застаецца ва ўладзе?»
Фрыдман: «Цяпер ужо ёсьць дамовы аб ваенных базах, аб вайсковым супрацоўніцтве і аб шмат чым іншым. Для Расеі гэтага больш чым дастаткова».
Знаткевіч: «Калі Расея пачне маштабную ваенную апэрацыю супраць Украіны, ці лічыце вы, што ў гэтым могуць удзельнічаць войскі Беларусі?»
Фрыдман: «Ня думаю, што Расеі гэта трэба. І я ня ўпэўнены, што беларускія войскі на гэта здольныя. Але для Расеі важная тэрыторыя Беларусі, як і тэрыторыя Ўкраіны. Яны даюць Лукашэнку дастатковую падтрымку, каб той утрымаўся ва ўладзе, а ён, на маю думку, разумее, што Расея яму для гэтага патрэбная. Таму ў мяне няма аптымізму, што Лукашэнку заўтра зрынуць».
Джордж Фрыдман (George Friedman) — амэрыканскі палітоляг, заснавальнік і дырэктар прыватнай выведвальна-аналітычнай арганізацыі STRATFOR. Аўтар некалькіх кнігаў, сярод якіх «Сакрэтная вайна Амэрыкі».
Джордж Фрыдман атрымаў ступень па паліталёгіі ў Нью-Ёркскім гарадзкім каледжы і па дзяржаўным кіраваньні ў Карнэльскім унівэрсытэце. У 1974 пачаў выкладаць паліталёгію ў прыватным каледжы ў Пэнсыльваніі.
Пачатак сваёй кар’еры геапалітыка Фрыдман прысьвяціў праблеме савецка-амэрыканскіх адносінаў. У 80-х Фрыдман напісаў некалькі навуковых працаў на тэму сусьветнага ваеннага балянсу і ядзернага парытэту. У 1994 Джордж Фрыдман заснаваў Цэнтар геапалітычных дасьледаваньняў пры Луізіянскім дзяржаўным унівэрсытэце, які займаецца стратэгічным прагназаваньнем. У 1996 Фрыдман стварыў прыватнае выведнае агенцтва STRATFOR.

«Аляксандар Лукашэнка доўга не пратрымаецца ў цяперашніх умовах, калі ва Ўкраіне будзе празаходні ўрад»