Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці станцуе Лукашэнка з Канчытай? (поўнае відэа)


Пра гэта напярэдадні Міжнароднага дня барацьбы з гамафобіяй дыскутуюць рэдактар аддзела сьвецкай хронікі і тэлебачаньня газэты «Комсомольская правда в Беларуси» Сяргей Маліноўскі і лідэр гурту «Амарока» Зьміцер Афанасенка.

Перамога на сьпеўным конкурсе Эўрабачаньня аўстрыйскай сьпявачкі Канчыты Вурст застаецца ў цэнтры гарачых дыскусіяў як у Эўропе, гэтак і ў Беларусі. Перамагла песьня? Выканаўчае майстэрства жанчыны з барадой, ці толькі зьнешні вобраз? А мо гэта была кан’юнктура, разьлік на аўдыторыю, сярод якой шмат прадстаўнікоў нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыі? Ці нейкі сьвядомы ўдар, агульнаэўрапейская змова супраць усходнеславянскай, праваслаўнай цнатлівасьці, як пра гэта заяўляюць асобныя расейскія палітыкі?

Чаму беларускія тэлегледачы на сваім галасаваньні паставілі экстравагантную сьпявачку на 4-е месца, а прафэсійнае журы толькі на 23-е, перадапошняе? Беларускае грамадзтва стала больш цярпімым да сэксуальных мяншыняў, а залежныя ад уладаў творцы застаюцца гамафобамі? Чаму ў беларускай прэсе і беларускім сеціве цкуюць Канчыту перадусім беларускія артысты і прадстаўнікі айчыннага шоў-бізнэсу? Чаму гэтыя людзі прымаюць, прыкладам, Барыса Майсеева, а накінуліся на Канчыту?

Тым часам зьявіліся паведамленьні, што вядуцца перамовы з Канчытай адносна яе гастроляў у Беларусі і нават выступе на Славянскім базары. Ці дазволяць гэта ня вельмі талерантныя беларускія ўлады? І, калі раптам такое адбудзецца, ці станцуе на Славянскім базары з барадатай жанчынай Аляксандар Лукашэнка, як гэта ён аднойчы зрабіў з украінкай Веркай Сярдзючкай? А сама сьпявачка ці рызыкне прыехаць у краіну, якая мае не найлепшы ў Эўропе імідж, у тым ліку, і з гледзішча стаўленьня да сэксуальных мяншыняў?

Пра гэта напярэдадні Міжнароднага дня барацьбы з гамафобіяй дыскутуюць
рэдактар аддзела сьвецкай хронікі і тэлебачаньня газэты «Комсомольская правда в Беларуси» Сяргей Маліноўскі і лідэр гурту «Амарока» Зьміцер Афанасенка.

Вядзе перадачу Вячаслаў Ракіцкі.
  • 16x9 Image

    Вячаслаў Ракіцкі

    Вячаслаў Ракіцкі – беларускі журналіст, тэатральны і кінакрытык, рэжысэр і сцэнарыст дакумэнтальнага кіно, перакладчык. Кандыдат мастацтвазнаўства. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Аўтар Радыё Свабода з 1997 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG