«У маім цэху было скарочана 138 работнікаў, больш за палову зь іх сышло за браму. Кіраўніцтва тлумачыць гэта праведзенай мадэрнізацыяй. У цэхах паставілі новае абсталяваньне, старое абсталяваньне часткова зьнесьлі, часткова перадалі ў іншыя падразьдзяленьні. Для таго каб сабраць 100 пакрышак, трэба было 4 станкі першай стадыі, 2 — другой стадыі. А зараз паставілі комплекс, на якім працуе ўсяго два чалавекі, і ён за зьмену выдае 200 колаў», — кажа Артур Міхалап.
Кіраўнік прафсаюзнай суполкі кажа: работнікам выстаўлялі патрабаваньне — калі ня хочаш ісьці пад скарачэньне, тады праз тры месяцы з табой будзе скасаваны кантракт з выплатай двухтыднёвай дапамогі.
«Звольнілася ў асноўным моладзь. З маёй зьмены звольніліся шэсьць чалавек разам са мной. Сэнс заставацца на заводзе, дзе ўпалі заробкі? Калі мы яшчэ цярпелі за 5–6 мільёнаў, працуючы і ў выходныя, і ў сьвяточныя дні, то зараз людзям прапанавалі перавесьціся ў іншыя падразьдзяленьні на 3–4 мільёны, на вакансіі сьлесараў, прыбіральшчыкаў і кіроўцаў пагрузчыкаў. Засталіся на заводзе ў асноўным пэнсіянэры і работнікі перадпэнсійнага веку. Калі б на новыя комплексы перавялі работнікаў, якія ўжо ня першы год працуюць на заводзе, то мы б, вядома, пачалі патрабаваць выплатаў за шкоднасьць і іншае. Таму яны набралі зялёных і нявопытных з вуліцы. Мы задавалі гэтае пытаньне проста ў твар начальству на працоўных сходах, а адказу не атрымалі», — кажа прафсаюзьнік.
Намесьнік старшыні першаснай арганізацыі БНП Міхаіл Усьціновіч, які прарабіў не адзін дзясятак гадоў на прадпрыемстве, адзначае: «Намесьнік гендырэктара па ідэалягічнай працы на заводзе атрымлівае каля трыццаці мільёнаў у месяц, а работнік з сажай у вачах — па пяць-шэсьць мільёнаў. Мы ня лезем у чужы гаманец, даведаліся гэтыя дадзеныя пасьля публікацыі дэклярацыі аб прыбытках як кандыдата ў дэпутаты гарсавету. Гэта такая палітыка аптымізацыі ў нас? Чаму не скарачаюцца адміністрацыйна-кіраўнічыя выдаткі?»
Пра скарачэньні паведамляе сайт Беларускага незалежнага прафсаюзу.
Беларускі шынны камбінат ААТ «Белшына» — адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў у Эўропе, якое выпускае больш 180 тыпаў шынаў для легкавых, грузавых, велікагрузных аўтамабіляў, будаўніча-дарожных і пад’ёмна-транспартных машынаў, электратранспарту, аўтобусаў, трактароў і сельскагаспадарчых машынаў.
Звыш 60% прадукцыі ідзе на экспарт у 44 краіны сьвету.