Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саньнікаў: У рэпрэсіях у Беларусі вінаваты Рэнэ Фазэль


Андрэй Саньнікаў
Андрэй Саньнікаў

Адзін зь лідэраў беларускай апазыцыі, экс-кандыдат у прэзыдэнты Беларусі Андрэй Саньнікаў заявіў у Варшаве, што ўзмацненьне рэпрэсій у Беларусі наўпрост зьвязана з правядзеньнем чэмпіянату сьвету па хакеі ў Менску.

«На жаль, сытуацыя сёньня не паляпшаецца, — цытуе Андрэя Саньнікава сайт „Хартыя-97“.

— Нельга ня ўспомніць, што рэпрэсіі распачаліся з новай сілай, асабліва ў сувязі з чэмпіянатам сьвету па хакеі. У дадатак да дзевяці палітвязьняў яшчэ 32 чалавека кінулі ў турму. Немагчыма сёньня ня думаць пра Зьмітра Дашкевіча, які нядаўна выйшаў з-за кратаў і ні за што трапіў назад у турму, пра Аляксандра Францкевіча — былога палітзьняволенага, якога зноў пасадзілі за краты, пра Максіма Вінярскага, які 12 сутак трымаў галадоўку, у тым ліку і сухую. Можна таксама ўзгадаць пра тое, што ў Беларусь не ўпусьцілі эўрапарлямэнтарыя Марэка Мігальскага, які заклікаў, каб гэты чэмпіянат быў перанесены ў іншае месца. Гэтую ініцыятыву падтрымалі многія палітыкі, грамадзкія дзеячы, акторы, праваабаронцы. Усе яны зьвярталіся непасрэдна да кіраўніка Міжнароднай фэдэрацыі хакея. Сёньня неабходна заявіць пра наўпростую адказнасьць МФХ і яе старшыні Рэнэ Фазэля за тое, што адбываецца ў Беларусі. Цалкам відавочна, што ўсе апошнія падзеі наўпрост зьвязаныя з правядзеньнем чэмпіянату ў Менску».
XS
SM
MD
LG