Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь здабыла першую перамогу: 4-1 у матчы з Казахстанам


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота
Першую перамогу на хатнім чэмпіянаце сьвету атрымала хакейная зборная Беларусі. 11 мая каманда Глена Хэнлана ў прысутнасьці 13.734 гледачоў узяла верх над Казахстанам зь лікам 4:1 (0:1, 2:0, 2:0).

Шайбы закінулі:

у Беларусі — Андрэй Сьцяпанаў (22.46, у большасьці, пас — Міхаіл Грабоўскі), Мікалай Стасенка (30.08, асыстэнты — Раман Грабарэнка, Андрэй Сцяпанаў), Сяргей Касьціцын (41.25, у меншасьці, Алег Явенка, Аляксей Яфіменка), Аляксей Калюжны (59.55, у пустыя брамы, Уладзімір Дзянісаў, Сяргей Касьціцын).

Беларуская зборная наступны матч правядзе 12 траўня супраць Швайцарыі (пачатак у 16.45). У стартавай гульні 9 мая гаспадары прагулялі амэрыканцам — 1:6.
XS
SM
MD
LG