Прадстаўнік Беларусі на песенным конкурсе «Эўрабачаньне» сьпявак Тео (Юры Вашчук) выйшаў у фінал міжнароднага конкурсу песьні «Эўрабачаньне −2014», які праходзіць 6-10 мая ў Капэнгагене (Данія).
Вечарам 8 траўня адбыўся другі паўфінал конкурсу. Тео выступаў дзясятым сярод 15 удзельнікаў і выконваў песьню Cheesecake. Пасьля перамогі Тео напісаў у сваім твітэры: «Жыве і будзе жыць!».
Юры Вашчук нарадзіўся ў 1983 г. у Менску. У 2000 годзе быў запрошаны на працу ў Нацыянальны канцэртны аркестр пад кіраўніцтвам М. Фінберга. Юры разам з Аксанай Вечар вядзе на Беларусь-3 праграму «Наперад у мінулае», дзе аўтары езьдзяць па беларускіх рэгіёнах і запісваюць беларускі фальклёр.
Сярод удзельнікаў другога паўфіналу кваліфікацыю таксама прайшлі Аўстрыя, Грэцыя, Мальта, Нарвэгія, Польшча, Румынія, Славэнія, Фінляндыя і Швайцарыя.
Фінал адбудзецца 10 траўня.
Беларусь удзельнічае ў Эўрабачаньні зь 2004 года, у фіналах выступала тройчы: 2007 – Дзьмітры Калдун (6-е месца), 2010 – праект 3+2 (24-е месца), 2013 – Алёна Ланская (16-е месца).
Відэа выступу:

Жыве і будзе жыць! Фінал! Ааааееее!
— Юрий Ващук (Тео) (@teo_vashchuk) May 8, 2014