Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёўскі бомж Анатоль: Я залажу ў сьметніцу і не саромеюся гэтага


Такое жыцьцё: Малітва бамжа
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:46 0:00
Наўпроставы лінк
Магілёўскі бадзяга Анатоль бамжуе 10 гадоў. У яго за плячыма турэмнае зьняволеньне й багатае на падарожжы жыцьцё. У ягонай біяграфіі праца ў далёкім Хабараўску, у родным Глуску ды Магілёве. Ён рабіў стропальшчыкам, цесьляром, трактарыстам. Быў пастухом. У свае 62 гады ня мае пэнсіі і харчуецца тым, што адшукае ў баках для сьмецьця. Зьбірае бутэлькі і мэталалом.

А яшчэ шмат чытае. Калі сядзеў у турме, кажа, яна і прывучыла да кніжак. На волі кніжкі знаходзіць там, дзе і ежу — у баках са сьмецьцем.

Анатоль верыць у Бога і на памяць без запінкі чытае малітвы.

Відэа на youtube
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG