1998 год. Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода прымае ў сваю сям’ю яшчэ дзьве рэдакцыі — ірацкую і іранскую. Гэтая падзея зазначыла пачатак пераарыентацыі ў галоўных геапалітычных прыярытэтах радыё — з колішніх камуністычных краінаў на краіны мусульманскага ўсходу. У 1998 годзе праграмы на Іран і Ірак гучалі ўсяго некалькі гадзінаў на дзень, аднак з часам яны вырасьлі ў самастойныя адзінкі і цяпер на арабскай і пэрсыдзкай мовах вядзецца кругласутачнае вяшчаньне ў фармаце музыка+інфармацыя. Падпарадкаваныя Камітэту Міжнароднага Вяшчаньня ЗША Радыё Саўа і Радыё Фарда гучаць на кароткіх і сярэдніх хвалях, а таксама ў дыяпазоне FM.
***
Найважнейшай падзеяй году ў беларускай рэдакцыі Радыё Свабода сталася адкрыцьцё сваёй інтэрнэтнай старонкі. Радыё Свабода ў інтэрнэце — тэма нашай сёньняшняй перадачы.
Зь ініцыятывай стварэньня сайту беларускай Свабоды выступіў яшчэ ўлетку 1998-га Аляксандар Лукашук. Аўтарам-распрацоўнікам першага варыянту сайту і першым ўэб-рэдактарам быў Уладзімер Бараніч. Урачыстае адкрыцьцё сайту адбылося 10 сьнежня — у Дзень правоў чалавека.
Напачатку наш сайт быў даволі сьціплы, меў просты дызайн і абмежаванае напаўненьне — на першым часе там выстаўляліся па 5-10 найважнейшых паведамленьняў дня — цяпер наша старонка зьмяшчае амаль усе тэксты, якія гучаць ў радыёэфіры.
Найперш варта згадаць тых, хто гэтыя 5 гадоў працаваў над старонкай: ініцыятар і матор усяго праекту — Аляксандар Лукашук, аўтар канцэпцыі і дызайну першага варыянту старонкі — Уладзімер Бараніч, вэб-рэдактары Сяргей Шупа, Сяргей Навумчык, Сяргей Абламейка, Аляксандра Макавік, Максім Капран, Алесь Пяткевіч.Макс Шчур. Часам да працы над старонкай далучаліся Алена Радкевіч і Вольга Караткевіч. Сёньня ўэб-рэдактарам інтэрнэтнай старонкі Беларускай Свабоды працуе Ўладзімер Каткоўскі. Ён — госьць нашай перадачы.
Якія новыя магчымасьці займела радыё, адкрыўшы сваю старонку ў Інтэрнэце?
«Увядзеньне сайту, існаваньне сайту — гэта быў вялізны крок наперад, бо вэб-сайт дае вялізныя перавагі ў параўнаньні з радыё. Па-першае, гэта інфармацыя, да якой можна зноў зьвярнуцца ў любы момант, якая існуе ў архіве. Гэта ня тое, што на радыё — можна было не пачуць нейкае прозьвішча, нейкую фразу — і ўсё, больш няма магчымасьці да гэтага вярнуцца. Гэта тэкст, які заўсёды можна знайсьці, заўсёды ўбачыць і раздрукаваць. Гэта вэб-сайт, на якім можна знайсьці інфармацыю, якая гучала год таму, нават два гады таму. Так што вялікая перавага існаваньня сайту, гэта вялікі дадатак да радыё ў тым сэнсе, што гэта дае магчымасьць у дадатак да слухачоў атрымаць яшчэ і чытачоў. Так што цяпер можна казаць ня толькі пра слухачоў беларускай Свабоды, але і пра чытачоў, якія можа нават ніколі і ня чулі жывых галасоў нашых журналістаў, але вельмі добра ведаюць, пра што піша Свабода, бо яны чытаюць нас на сайце. Але ўсё адно Радыё Свабода ў першую чаргу застаецца радыё, таму на сайце ёсьць магчымасьць усё гэта праслухаць — ёсьць аўдыёархівы, ёсьць аўдыё жывое, якое гучыць у той самы момант, як вы зайшлі на сайт. На жаль, хуткасьць сувязі ў Беларусі не такая высокая, таму на дадзены момант ня так шмат людзей выкарыстоўваюць гэтую магчымасьць. Але ўсё ж ёсьць людзі, якія нас слухаюць таксама і праз інтэрнэт, у першую чаргу гэта, канешне, беларусы замежжа, у якіх добрая інтэрнэт-сувязь. Але слухаюць нас нават і зь Беларусі. У гэтым сэнсе вельмі добра, што кампутарныя файлы з аўдыё — вельмі вялікай якасьці, у адрозьненьне ад кароткіх хваляў, якія могуць глушыцца, і нават пры ідэальным прыёме ўсё адно ёсьць нейкія хібы, не заўсёды ўсё чуваць. А той файл, які вы загружаеце з сэрвэра, мае ідэальную якасьць запісу. Але сайт — гэта ня проста сховішча тэкстаў, якія прагучалі ў эфіры. Інтэрнэт дае дадатковыя магчымасьці для ўсякіх інтэрактыўных сустрэчаў з чытачамі-слухачамі, і мы выкарыстоўваем гэтую магчымасьць — мы робім форумы з рознымі знакамітымі асобамі, і сярод усіх службаў Радыё Свабода на розных мовах мы сталі першымі, хто выкарыстаў гэтую магчымасьць, хто пачаў рабіць форумы на сваіх інтэрнэт-сайтах».
Мы працягнем гутарку з нашым госьцем Уладзімерам Каткоўскім крыху пазьней, а зараз — аўтэнтычны эфір 1998 году. Вось гэтак 10 сьнежня мы абвясьцілі пра нараджэньне нашай старонкі ў інтэрнэце...
***
Палітыка
Сэрбскія сілы бясьпекі нападаюць на этнічных альбанцаў у Косаве. — У Паўночнай Ірляндыі падпісваецца мірнае пагадненьне паміж каталікамі і пратэстантамі. — Індыя і Пакістан праводзяць выпрабаваньні ядзернай зброі. — Інданэзійскі дыктатар Сухарта адыходзіць ад улады пасьля 32 гадоў кіраваньня. — Ірак спыняе супрацоўніцтва зь міжнароднымі інспэктарамі ўзбраеньня. — Адбываюцца выбухі ў амэрыканскіх амбасадах у Кеніі і Танзаніі. У адказ ЗША наносяць удары па базах у Судане і Афганістане. — У Расеі адбываецца фінансавы крызыс. — У Лёндане арыштаваны былы чылійскі дыктатар Піначэт.
Навука i тэхналёгія
Касьмічны зонд Атэна выяўляе на Месяцы крышталі лёду. — У Злучаных Штатах паступае ў продаж лек ад імпатэнцыі Віягра. — У Японіі адкрываецца мост Акасі — найдаўжэйшы падвесны мост у сьвеце.
Літаратура
Нобэлеўская прэмія прысуджаная партугальскаму пісьменьніку Жузэ Сарамагу.
У 1998 годзе памірае сьпявак Фрэнк Сінатра, рэжысэр Акіра Курасава, паэт Актавіё Пас.
Песьня году: Madonna / Frozen
***
А зараз зноў вернемся да нашага сёньняшняга госьця — ўэб-рэдактара інтэрнэт-старонкі svaboda.org Уладзімера Каткоўскага. 5 гадоў яшчэ зь цяжкасьцю ўспрымаецца як гісторыя, таму я прашу расказаць Уладзімера пра сёньняшні дзень нашага ўэб-сайту.
«Наш вэб-сайт досыць папулярны сярод беларускамоўных, колькасьць наведаньняў штогод расьце. Я памятаю, што недзе ў 2001 годзе было каля 500 штодня, у 2002 вырасла да 600, а на дадзены момант у нас каля 700-800 унікальных наведваньняў штодня. Варта таксама адзначыць, што svaboda.org — гэта фактычна адзіны вэб-сайт у інтэрнэце, на якім штодзённа зьяўляюцца тэксты ў клясычным правапісе, на тарашкевіцы. Таксама можна адзначыць, што шмат іншых рэсурсаў рэгулярна перадрукоўваюць нашы артыкулы са спасылкай на беларускую службу Радыё Свабода, часам, магчыма, і без. Тыя, хто адсочвае газэтныя публікацыі, рэгулярна бачаць, што перадрукоўваюцца матэрыялы з сайту Радыё Свабода. У даінтэрнэтную эпоху існаваньне беларускай Свабоды гэта было проста немагчыма, бо немагчыма „перадрукаваць“ тэкст, які проста прагучаў у эфіры на кароткіх хвалях».
А зараз — зноў наш архіў. З аўтэнтычнага эфіру 1998 году паслухайце фрагмэнт перадачы, прысьвечанай 10-годзьдзю абвяшчэньня праўды пра трагедыю ў Курапатах...
***
27 студзеня — Amnesty International залучае Беларусь у сьпіс краінаў, дзе людзі перасьледуюцца за палітычныя перакананьні
15 сакавіка — Дэлегаты ад кампартый з Расеі, Віетнаму, Паўночнай Карэі, Кубы і Грэцыі адзначаюць у Менску 100-годзьдзе 1-га зьезду РСДРП
25 сакавіка — адбываецца 70-працэнтная дэвальвацыя беларускага рубля
27 красавіка — Пачынаецца дыпляматычная вайна з Захадам — амбасадары 22 краінаў высяляюцца зь іх рэзыдэнцыяў у Драздах
22 чэрвеня — Заходнія краіны адклікаюць сваіх амбасадараў зь Беларусі і высылаюць з краінаў беларускіх амбасадараў
Чэрвень — Васіль Быкаў выяжджае ў Фінляндыю
13-15 ліпеня — Краіны Эўразьвязу і Злучаныя Штаты забараняюць уезд ста трыццаці адной афіцыйнай асобе Рэспублікі Беларусь
15 кастрычніка — Беларусь прапануе палітычную, эканамічную і ваенную дапамогу Югаславіі ў яе канфлікце з Захадам вакол Косава
***
Нагадаю, госьць нашай сёньняшняй перадачы — ўэб-рэдактар сайту www.svaboda.org — нашай старонкі ў Інтэрнэце — Уладзімер Каткоўскі. Я папрасіў яго расказаць пра пляны на будучыню.
«Сёлета наша радыё адзначае 50 гадоў свайго існаваньня, і мы плянуем, што якраз да гэтай даты ў нас будзе новая вэрсія вэб-сайту. На новай вэрсіі плянуецца вельмі шмат новых, добрых, функцыянальных паляпшэньняў. У першую чаргу трэба адзначыць тое, што ў нас цяпер будзе шмат фатаздымкаў. На кожную важную падзею мы будзем спрабаваць паставіць таксама і фатаздымак зь месца падзеі. Таксама трэба адзначыць новы вельмі добры дызайн. Я думаю ўвогуле з новым дызайнам палепшацца і функцыянальныя аспэкты сайту. Напрыклад, цяпер людзі часта скардзяцца, што вельмі цяжка арыентавацца ў нашым архіве старых перадачаў. У новай вэрсіі гэта будзе значна палепшана. Таксама мы працягваем і надалей прамоцыю нашага сайту, рэклямаваньне яго, пашырэньне нашай аўдыторыі. Пасьля ўвядзеньня новага дызайну і ўсіх тых рэчаў, якія мы будзем рабіць, наш сайт стане яшчэ больш папулярны. Мы разьлічваем, што колькасьць штодзённых наведаньняў значна павялічыцца. Таксама будзе палепшаная структура сайту. У новай вэрсіі клясыфікацыя навінаў, іх разьмяшчэньне на старонцы, у архіве будзе палепшанае. Мы спадзяемся, што наведнікам будзе значна лягчэй арыентавацца на нашай старонцы».
I на заканчэньне — зноў наш архіў. Паслухайце фрагмэнт перадачы пра Ўсеславянскі зьезд у Празе, за працай якога сачыў я сам і, будучы супрацоўнікам заходняй радыёстанцыі, рызыкаваў калі не жыцьцём, дык прынамсі здароўем...

Год 1998 у сьвеце

1998 ГОД У БЕЛАРУСІ

СЛУХАЦЬ УСЮ ПЕРАДАЧУ:
На жаль, гэтая опцыя пакуль што недаступная