Сацыял-дэмакраты зьбіраліся 1 траўня прайсьці па цэнтральных вуліцах горада і завяршыць дэманстрацыю на плошчы Леніна.
Нагодай для адмовы стаў той факт, што ўлады горада ўжо далі «дазвол на правядзеньне масавага мерапрыемства 1 мая Брэсцкаму абласному аб’яднаньню прафсаюзаў па аналягічным маршруце», — паведаміў БелаПАН Ігар Маслоўскі.
Заяўку на акцыю падавалі намесьнік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Маслоўскі і намесьнік кіраўніка абласной арганізацыі, кіраўнік Свабоднага прафсаюзу ў Берасьцейскай вобласьці Валянцін Лазарэнкаў.
«Па-першае, і маршруты, і час у нас розныя. Збор удзельнікаў нашай дэманстрацыі меркаваўся на скрыжаваньні бульвару Касманаўтаў і праспэкту Машэрава, а праўладнай — на скрыжаваньні вуліц Гогаля і Леніна. Адлегласьць складае больш за 2 км, — кажа Маслоўскі. — Па-другое, да моманту нашага прыходу пад скрыжаваньне вуліц Гогаля і Леніна іншая дэманстрацыя ўжо павінна, згодна з пададзенай заяўкай, пакінуць гэтае месца. Улады санкцыянавалі дэманстрацыю тым, хто мае намер правесьці яе проста як сьвяточнае шэсьце, і забаранілі тым, хто вылучае сацыяльна-эканамічныя патрабаваньні. Таму расцэньваем забарону нашай акцыі як дыскрымінацыю па палітычных і сацыяльна-эканамічных матывах, што забаронена беларускім і міжнародным заканадаўствам».
Маслоўскі кажа, што мае інфармацыю пра прымус работнікаў установаў адукацыі і прадпрыемстваў горада да ўдзелу ў санкцыянаваным уладамі шэсьці.
«128 гадоў прайшло зь першага першамайскага страйку і дэманстрацыі ў ЗША, а ў нашай краіне ўсё так і засталося: Першамай пад забаронай. Сьвяткаваць можна, змагацца за свае правы — не!», — канстатаваў Маслоўскі.
Летась упершыню за 13 гадоў Брэсцкі гарвыканкам дазволіў БСДП (Грамада ) першамайскую дэманстрацыю. Яе ўдзельнікамі сталі ня толькі сацыял-дэмакраты, але і актывісты Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Партыі БНФ, Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет», грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду», Свабоднага прафсаюзу і прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці. Усяго ў акцыі на цэнтральных вуліцах горада ўдзельнічала каля 200 чалавек.
Нагодай для адмовы стаў той факт, што ўлады горада ўжо далі «дазвол на правядзеньне масавага мерапрыемства 1 мая Брэсцкаму абласному аб’яднаньню прафсаюзаў па аналягічным маршруце», — паведаміў БелаПАН Ігар Маслоўскі.
Заяўку на акцыю падавалі намесьнік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Маслоўскі і намесьнік кіраўніка абласной арганізацыі, кіраўнік Свабоднага прафсаюзу ў Берасьцейскай вобласьці Валянцін Лазарэнкаў.
128 гадоў прайшло зь першага першамайскага страйку і дэманстрацыі ў ЗША, а ў нашай краіне ўсё так і засталося: Першамай пад забаронайІгар Маслоўскі