У Нацыянальным мастацкім музэі Ўкраіны ў Кіеве адкрылася выстава «Кодэкс Межыгор'я», дзе прадстаўленыя рэчы з былой прэзыдэнцкай рэзыдэнцыі. 7 заляў музэю запоўненыя прадметамі, рознымі паводле паходжаньня, стылю, выкананьня, кошту. Усяго ў музэй перадалі 518 экспанатаў. Агульны іх кошт - ня менш як 50 мільёнаў даляраў.