Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Губэрнатар» Аксёнаў крымскім татарам: «Не падабаецца — зьяжджайце»


Сяргей Аксёнаў
Сяргей Аксёнаў

Выканальнік абавязкаў губэрнатара Крыма Сяргей Аксёнаў назваў крымскіх татараў «правакатарамі».

Паводле Аксёнава, вывешваньне ўкраінскага сьцяга над будынка Мэджлісу ў Сімфэропалі «правакуе міжнацыянальную варожасьць».

Сьцяг быў ўзьняты ў суботу, 19 красавіка, з нагоды вяртаньня ў Крыма лідара крымскіх татараў Мустафы Джэмілева. Самаабвешчаныя крымскія ўлады не хацелі пускаць Джэмілева на радзіму і каля гадзіны трымалі яго на мяжы.

«Мэджліс павесіў над сваім будынкам украінскі сьцяг. Усё больш пераконваюся, што яны — правакатары? 97% за Расею! Не падабаецца — зьяжджайце!» — напісаў Аксёнаў у твітары.

У наступным твіце Аксёнаў пагражае прызнаць крымскіх татараў «экстрэмісцкай групай».

17 красавікуа народны дэпутат Украіны, першы старшыня Мэджлісу крымскататарскага народу Мустафа Джамілеў паведаміў, што ўжо каля 5 тысячаў крымскіх татараў былі вымушаныя зьехаць з Крыму.

«Яны пасяліліся ў асноўным у заходніх абласьцях Украіны», — заявіў Джамілеў, выступаючы ў Кіеве.

Паводле яго, гэта цяжкі ўдар для крымскіх татараў, паколькі на працягу дзесяцігодзьдзяў яны дамагаліся вяртаньня на сваю радзіму, а цяпер вымушаны пакідаць свае землі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG