Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«ВКонтакте»: ФСБ патрабавала зьвесткі актывістаў Эўрамайдану


Павал Дураў
Павал Дураў

У сьнежні мінулага году ФСБ Расеі запатрабавала ад кіраўніцтва сацыяльнай сеткі «ВКонтакте» выдаць асабістыя зьвесткі арганізатараў груп Эўрамайдану, паведаміў заснавальнік сеткі Павал Дураў.

Паводле яго, адказам была катэгарычная адмова, бо юрысдыкцыя Расеі не распаўсюджваецца на ўкраінскіх карыстальнікаў «ВКонтакте».

«Выдача асабістых зьвестак украінцаў расейскім уладам была б ня толькі парушэньнем закону, але і здрадай ўсім тым мільёнам жыхароў Украіны, якія нам даверыліся», – напісаў Дураў на сваёй старонцы ў сацсетцы.

Ён таксама паведаміў, што ў сакавіку сёлета пракуратура запатрабавала ад яго зачыніць антыкарупцыйную групу Аляксея Навальнага пад пагрозай блякаваньня «ВКонтакте», аднак ён гэтага не зрабіў.

«Мы ня будзем выдаляць ні антыкарупцыйную супольнасьць Навальнага, ні сотні іншых супольнасьцяў, блякаваньня якіх ад нас патрабуюць», – піша Дураў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG