Зьміцер Вайцюшкевіч падтрымаў «Арт Сядзібу» і выступіць на пляцоўцы за некалькі дзён да яе высяленьня.
Выступ адбудзецца 23 красавіка, але ён будзе апошнім у «Арт Сядзібе» на завулку Інструмэнтальным, 6, бо зь 1 траўня пляцоўка ў пяты раз застанецца бяз пэўнага месца жыхарства.
Таксама Вайцюшкевіч асабіста падтрымаў кампанію «Будуем “Арт Сядзібу” разам!» па зборы сродкаў на набыцьцё ўласнага памяшканьня і запісаў відэазварот.
Гэта будзе сёмы выступ Зьмітра Вайцюшкевіча ў «Арт Сядзібе» за апошнія паўгоду. Усе ранейшыя адбываліся пры аншлягу. Нажаль, на сёньня «Арт Сядзіба» зьяўляецца адной з нешматлікіх пляцовак, дзе выступы музыкі адбываюцца без праблемаў.
Вясной 2011 году Зьміцер Вайцюшкевіч з шэрагам іншых выканаўцаў трапіў у так званы «чорны сьпіс» музыкаў, якіх забаранілі паказваць па тэлебачаньні і радыё і дазваляць арганізацыю іх канцэртаў. З гэтага часу ўсе спробы атрымаць гастрольнае пасьведчаньне і правесьці легальны канцэрт былі марныя.
Тым часам калектыў «Арт Сядзібы» зьвярнуўся па фінансавую дапамогу да ўсіх, каму неабыякавы лёс пляцоўкі. Дапамагчы можна адным з шасьці спосабаў, якія паказаныя на сайце кампаніі dom.artsiadziba.by. Сёньня агульная сума сабраных сродкаў перавысіла 7000 даляраў, што складае 1400 цаглінак на віртуальных сьценах дома «Арт Сядзібы».
Гэта інтэрактыўны дом, які складаецца з 36 кватэр, а кожная кватэра з 1120 цаглінак. Такім чынам, увесь дом складае каля 40 тысяч цаглінак, кожная каштуе пяць даляраў, што агулам і складае 200 тысяч даляраў. У набытых цаглінках можна ўказаць сваё імя, зьмясьціць лягатып ці любую іншую выяву.
Артсядзібаўцы разьлічваюць ня толькі на падтрымку прыхільнікаў беларускай мовы і культуры, але таксама зьвяртаюцца да прадстаўнікоў бізнэсу.