Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сутычкі ў Харкаве. Сэпаратысты: «Расея, Украіна, Беларусь!» (фота)

абноўлена

Фота Дзьмітрыя Галко (Новы час)
Фота Дзьмітрыя Галко (Новы час)
Прарасейскія мітынгоўцы напалі на эўрамайданаўцаў ў Харкаве. Гучалі стрэлы, ёсьць пацярпелыя.

Як паведамляе «Інтэрфакс-Украіна», людзі зь бітамі і георгіеўскімі стужкамі напалі на прыхільнікаў адзінай Украіны каля помніка Шаўчэнкі ў Харкаве.

Пасьля заканчэньня народнага веча частка «эўрамайданаўцаў» накіраваліся на плошчу Свабоды, яны несьлі нацыянальныя сцягі, плякаты «Не — сэпаратызму», «Ганьба здраднікам», «Украіна перш за ўсё».


Уздоўж вуліцы Сумскай ад помніка да опэрнага тэатра стаяла ачапленьне праваахоўнікаў і актывістаў. Прарасейска настроеныя ўдзельнікі іншага мітынгу праходзілі з плошчы Свабоды. Яны крычалі: «Расея, Украіна, Беларусь», «Фашысты ня пройдуць». У некаторых актывістаў былі закрытыя твары.


Калі актывісты Майдану разыходзіліся, некалькі сотняў маладых людзей з розных бакоў напалі на ўдзельнікаў акцыі.

Па словах відавочцаў, кардон міліцыі з аднаго бакі не дазволіў сэпаратыстам наблізіцца да мітынгоўцаў, але ім удалося напасьці з боку парку Шаўчэнкі.


Відавочцы таксама сьцьвярджаюць, што людзей, якія паспрабавалі схавацца ў мэтро, дагналі і зьбілі. Пацярпелі мінімум 3 чалавекі. Разам з тым, жанчыны з георгіеўскімі стужачкамі спрабавалі дабіваць зьбітых з крыкамі «гэта нелюдзі».
Фота Фота Дзьмітрыя Галко (Новы час)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG