Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наступіў момант спыніць сэпаратызм, — прэм'ер Польшчы


Дональд Туск
Дональд Туск
Украінцы да гэтага часу дзейнічалі рацыянальна, устрымліваючыся ад вострай рэакцыі на дзеяньні сепаратыстаў. Але надышоў момант, калі ўкраінская дзяржава павінна пачаць дзейнічаць рашуча.

Пра гэта заявіў у нядзелю старшыня Рады міністраў Польшчы Дональд Туск, камэнтуючы пачатак правядзеньня антытэрарыстычнай апэрацыі на ўсходзе Ўкраіны, перадае Укрінформ.
«Украінцы раней дзейнічалі рацыянальна, хоць і ня ведаю, дзе яны вызначылі сабе мяжу ўтрыманьня ад вострай рэакцыі. Аднак мне здаецца, што цяпер яны прыйшлі (да гэтай мяжы)... Надышоў момант, калі ўкраінская дзяржава павінна дзейнічаць рашуча, каб паказаць, што не ўспрымае такога роду дзеяньняў», — заявіў Туск.

Ён адзначыў, што згодны з пазыцыяй украінскай улады адносна «ўспрыманьня сэпаратыстаў на ўсходзе Ўкраіны як тэрарыстаў».

Паводле перакананьня Туска, Пуцін спыніцца ва Ўкраіне там, дзе яму дазволіць Украіна:
«Пуцін спыніцца там, дзе дазволіць Украіна. Таму Кіеў павінен узяць справы ў свае рукі і сам вырашаць, калі пачне змагацца за тэрытарыяльную цэласнасьць краіны і якія сродкі будуць выкарыстоўвацца», — падкрэсьліў кіраўнік польскага ўраду.

Паводле яго слоў, ніводзін трэці бок ня будзе больш прыцягвацца да абароны Ўкраіны, чым гэта рабяць самі ўкраінцы:
«Ня трэба чакаць, што ЗША ці Францыя будуць дзейнічаць па абароне Ўкраіны больш, чым яна сама».

Туск дадаў, што ніхто ня хоча пакінуць без пакараньня прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна, але і ніхто ня хоча шырокамаштабнага канфлікту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG