На гэтыя пытаньні адказвае публіцыст Вадзім Казначэеў.
Цыганкоў: Падчас наведваньня прадпрыемства «Слуцкія паясы» Лукашэнка «нечакана» (як піша афіцыйнае агенцтва БелТА) прыняў рашэньне зьезьдзіць на мясакамбінат, а таксама наведаць льнокамбінат. На вашу думку, ці было гэта спантаннае рашэньне альбо чарговы раз быў разыграны спэктакль для тэлегледачоў?
Казначэеў: Безумоўна, другое — гэта крок Лукашэнка зрабіў не спантанна. Іншая рэч — ці дасягне гэта прапагандысцкіх мэтаў? Бо гэты імідж ён ужо дэманструе ўсе 20 гадоў — імідж савецкага начальніка, які нечакана можа праверыць усё, што заўгодна, і пільна сочыць за тым, каб паўсюль быў парадак.
Цыганкоў: Тэлегледачам пакажуць бардак на прадпрыемствах і Лукашэнка, якія загадвае з гэтым пакончыць. Ці дадасьць гэтая сцэна электаральных плюсаў Лукашэнку?
Казначэеў: Мне здаецца — не. Я часта кантактую з тымі, каго Лукашэнка называе «простыя людзі» і (я не прэтэндую на поўную рэпрэзэнтатыўнасьць, але) агульнае іхняе меркаваньне — «надакучыў». Галосіць, галосіць, а плёну няма. Колькі гадоў гэта працягваецца, і людзі кажуць — «што ж ты 20 год дзяржаваю кіруеш, і ў цябе бардак». Эўрапейскія прэзыдэнты ня езьдзіць па прадпрыемствах, і яны неяк працуюць.
Цыганкоў: Ці можна меркаваць, што прэзыдэнцкая кампанія цяперашняга кіраўніка дзяржавы пройдзе пад лёзунгам «навядзеньня парадку»?
Казначэеў: Да гэтага ўжо ўсе прызвычаіліся. І калі яна будзе праходзіць пад гэтым дэвізам, то гэта адбудзецца не таму, што так падказалі прафэсійныя піяршчыкі. Гэта проста тое, што называецца «са скуры ня выскачыш». Лукашэнка пасьлядоўна выяўляе гэты стыль кіраваньня дзяржавай цягам 20 гадоў.
Я не сумняваюся, што гэты стыль выпрацаваўся ў яго значна раней, калі ён кіраваў саўгасам ці быў зампалітам у войску. Проста перанёс гэтыя мэтады на ўсю дзяржаву. «Крызіс — стой, раз-два. Мадэрнізацыя — крокам руш наперад». Ён проста арганічна ня здольны да нечага іншага.