1980 год. У сувязі з савецкай інтэрвэнцыяй у Афганістан ад пачатку году значна пашырыўся аб’ём інфармацыйнага вяшчаньня на мовах народаў савецкай Сярэдняй Азіі. Іншымі важнымі тэмамі году была байкатаваная больш чым 60-цю краінамі сьвету Маскоўская алімпіяда і чарговы моцны ўдар па лягеры сацыялізму — рабочыя пратэсты ў Польшчы, узьнікненьне прафсаюзу Салідарнасьць. Апошнія падзеі прывялі да новага выбуху Халоднай вайны — Савецкі Саюз пасьля доўгага перапынку зноў распачаў глушэньне праграмаў Голасу Амэрыкі, Бі-Бі-Сі і Нямецкай Хвалі. У мясцовасьцях, блізкіх да глушылак, некаторыя дыяпазоны кароткіх хваляў вечарамі ператвараліся ў суцэльныя мёртвыя зоны.
Беларуская рэдакцыя гэтай парою перажывала ўнутраны крызыс. Дырэктар Масей Сяднёў, на патрабаваньне свайго непасрэднага начальніка — адказнага за ўкраінскія і беларускія праграмы Міколы Гэруса — працягваў курс на зьмякчэньне тону, на адмову ад канфрантацыі ў эфіры, на збліжэньне мовы перадачаў Свабоды з афіцыйнай беларускай мовай, ужыванай у БССР. Усяму гэтаму больш ці менш актыўна супраціўляліся амаль усе супрацоўнікі рэдакцыі — як у Мюнхэне, гэтак і ў Нью-Ёрку. Бюджэтныя абмежаваньні змусілі скараціць штат беларускай рэдакцыі з 8 да 7 чалавек, ахвяраю скарачэньня становіцца адзін з апанэнтаў Сяднёва — гісторык Павел Урбан. Што да самога Сяднёва, які ў 1980 годзе перайшоў пэнсійную мяжу — 65 гадоў, дык яму кіраўніцтва запрапанавала застацца далей на сваёй пасадзе. Сяднёў адпрацуе дырэктарам яшчэ 3 гады.
А ў 1980 годзе сетка вяшчаньня Беларускай Свабоды выглядала так: чатыры дні на тыдзень выходзіла гадзінная праграма, тры дні — паўгадзінная. На працягу дня гэтыя праграмы паўтараліся некалькі разоў. Агульны аб’ём дзённага вяшчаньня з улікам паўтораў — 3 гадзіны. Праграмы выходзілі ў эфір а 9-тай вечара, а 1 гадзіне ўначы і двойчы па паўгадзіны раніцай — а палове 7-ай і а палове 10-тай. А вось кароткі пералік перадачаў — міжнародныя навіны, камэнтар дня, агляд беларускай прэсы, «Сучасная беларуская літаратура», «Гавораць савецкія грамадзяне», Амэрыканскі рэпартаж, «Сацыяльна-эканамічныя праблемы Беларусі», «Мінуўшчына, сучаснасьць, будучыня», «Закон і ты», «Вольнае Слова», «Партыя і народ», «Праблемы моладзі», «Беларуская культура сёньня», перадача, прысьвечаная 60-годзьдзю БССР.
***
У 1980 годзе на радыё зьявіўся новы супрацоўнік. Слухачы са стажам, напэўна, памятаюць голас супрацоўніка Нью-Ёркскага бюро нашага радыё Алеся Васілеўскага. Пад гэтым імем выступаў на нашых хвалях у 80-х і 90-х гадох Адам Акуліч. Сёньня спадар Акуліч у гасьцях у нашай перадачы. Які быў ягоны шлях да Свабоды?
«Я закончыў тэатральны інстытут у Менску, працаваў у тэатры, таксама на кінастудыі, пасьля паехаў у Ленінград, там працаваў таксама ў тэатры і здымаўся, а пасьля, у 1978 годзе, я эміграваў. У Італіі працаваў на Radio Vaticana, пасьля прыезду ў Нью-Ёрк праз чатыры месяцы я выпадкова трапіў на «Радыё Свабода». У мяне ніколі не было ніякіх плянаў працаваць, таму што ў мяне не было абсалютна ніякай адукацыі на гэта, хоць я папісваў і ў часапісе «Нева» друкаваў свае маленькія апавяданьні. Але тым часам у мяне ніякага журналісцкага таленту не было, і я нават ня думаў працаваць на радыё. І вось аднойчы я наведаў Нью-Ёркскую публічную бібліятэку, і там пазнаёміўся з спадаром доктарам Вітаўтам Кіпелем і ягонай жонкай Зорай. Доктар Кіпель проста так кажа: «Ці ня хочаш ты пазнаёміцца з супрацоўнікамі „Радыё Свабода“?» Я кажу: «Чаму не?» І вось, у сакавіку 1980 году я пазнаёміўся з спадаром Антонам Адамовічам і Янкам Запруднікам. Мы пагаварылі, схадзілі на абед, і доктар Янка Запруднік кажа, ці ня маю я жаданьня напісаць пра стан тэатру на Беларусі. Я кажу: «Добра, я паспрабую». Я напісаў, праз пару дзён прынёс, і з таго майго апавяданьня пра тое, што робіцца ў тэатры на Беларусі, фактычна нічога не засталося, толькі голы шкілет. Мая мова была вельмі бедная, не зважаючы на тое, што я напалову беларус, вучыў беларускую мову і ў тэатральным інстытуце ў нас была беларуская мова і літаратура. Але ў тыя гады, я думаю,стан з вывучэньнем беларускай мовы быў нават горшы, чым цяпер. Адным словам, ён там усё перакрэсьліў, я зноў гэта начыста перапісаў, і так пусьцілі мой першы скрыпт — пра тэатар Янкі Купалы. І вось так пачалося супрацоўніцтва. Напачатку я займаўся мастацтвам, літаратурай, мастацкімі падзеямі, якія адбываліся як тут на Захадзе, у Амэрыцы, гэтак і там, паводле беларускае прэсы, якую мы рэгулярна даставалі. Пасьля, праз пару гадоў доктар Янка Запруднік кінуў мяне на амэрыканскія рэпартажы, якія штодня перадаваліся ў нашай праграме. Але галоўна, канешне, я быў на літаратурных, тэатральных тэмах — адным словам, культура і літаратура былі маім галоўным абавязкам першыя 5-6 гадоў».
Эфір 1980 году. У нашым архіве захавалася першая перадача Алеся Васілеўскага, пра якую толькі што згадваў наш сёньняшні госьць:
***
Палітыка
У выніку крызысу з амэрыканскімі закладнікамі ў Тэгеране, ЗША спыняюць дыпляматычныя дачыненьні зь Іранам. — Былы нікарагуанскі прэзыдэнт Самоса забіты ў сталіцы Парагваю Асунсьёне. — На знак пратэсту супраць савецкай агрэсіі ў Афганістане Злучаныя Штаты ўводзяць эмбарга на ўвоз у СССР збожжа і сучасных тэхналёгіяў. — Дзясяткі краінаў байкатуюць маскоўскую алімпіяду. — У Польшчы пачынаюцца выступы рабочых пад кіраўніцтвам незалежнага прафсаюзу Салідарнасьць. — Пачынаецца 8-гадовая ірана-ірацкая вайна. — Прэзыдэнтам ЗША абраны рэспубліканец Роналд Рэйган.
Навука i тэхналёгія
Вояджэр-1 дасягае Сатурна і дасылае інфармацыю пра яго 14 спадарожнікаў і больш за 1000 кольцаў. — Пачынае вяшчаньне інфармацыйны тэлеканал CNN.
Літаратура
Нобэлеўская прэмія прысуджаная польскаму пісьменьніку Чэславу Мілашу. Выходзіць раман «Дзеці поўначы» Салмана Рушдзі.
У 1980 годзе паміраюць філёзафы Ралян Барт і Жан-Поль Сартр, кінарэжысэр Альфрэд Гічкак, пісьменьнікі Генры Мілер і Рамэн Гары. 8 сьнежня ў Нью-Ёрку перад сваім домам забіты Джон Ленан. Перад самай сьмерцю ён пасьпявае запісаць новы альбом Double Fantasy, першым гітом зь якога сталася песьня Just Like Starting Over...
***
А зараз зноў зьвернемся да ўспамінаў. Мы працягваем гутарку з нашым калегам Адамам Акулічам, які ў 80-90-х гадох выступаў на нашых хвалях пад псэўданімам Алесь Васілеўскі. Ці даводзілася падчас працы на радыё сустракацца з суродзічамі зь Беларусі, і як яны на гэтыя сустрэчы рэагавалі?
«Безумоўна, сустрэчы былі, але гэта былі вельмі рэдкія сустрэчы. Прыяжджалі спартсмэны, была ў нас тут беларуская місія пры ААН — мы сустракаліся зь імі, канешне, гэта было ўсё неафіцыйна, не разгалошвалася. Мы сустракаліся зь імі на абедах, сустракаліся нават на афіцыйныя беларускія сьвяты — той жа Дзень незалежнасьці арганізоўвала беларуская місія, і нас, ведаючы хто мы, запрашалі, і мы прыходзілі. Да нас ставіліся на афіцыйных сустрэчах нармальна, хаця, канешне, была насьцярожанасьць і ўсе былі даволі замкнутыя. Мне доктар Янка Запруднік расказваў, як ён сустракаўся з паэтам Вярцінскім. Вярцінскі вельмі нэрваваўся і толькі мог зь ім сказаць пару сказаў у туалеце. У прыватнасьці Вярцінскі сказаў, што тое, што яны з намі сустракаюцца, і тое, што яны бачаць і чуюць ад нас — гэта поўнае, як ён сказаў, „адкравеніе“. Так што былі сустрэчы. Канешне, яны пасьля 1985 году былі ўжо „на добрай назе“, але і ў тыя часы таксама былі. Прыяжджалі спартсмэны, прыяжджалі „Песьняры“ — давалі канцэрт у актавай залі ААН, пасьля чаго беларусы Нью-Ёрку купілі ім апаратуру, падарункі, вопратку — адным словам, там усё было „схвачено“, як кажуць у Расеі».
Наш архіў. Паслухайце фрагмэнт праграмы канца 1980 году.
***
• У Менску адкрыты новы Цэнтральны (Камароўскі) рынак — найбольшы крыты рынак у СССР.
• На ХХІІ алімпійскіх гульнях у Маскве беларускія спартоўцы заваявалі 34 мэдалі, у тым ліку 15 залатых.
• Васілю Быкаву прысвоенае званьне народнага пісьменьніка Беларусі.
• У аўтакатастрофе гіне першы сакратар ЦК КПБ Пятро Машэраў. Пасаду першага сакратара займае Ціхан Кісялёў.
А зараз — гістарычны эфір беларускага дзяржаўнага радыё. Галасы і гукі 1980 году...
***
Госьць нашай сёньняшняй перадачы — колішні супрацоўнік нашага радыё Адам Акуліч. Спадар Акуліч прыгадвае працу ў Нью-Ёркскім бюро Радыё Свабода.
«Нью-Ёркскае бюро Радыё Свабода — гэта быў унікальны калектыў, там былі фактычна прадстаўлены ўсе рэдакцыі Ўсходняй Эўропы і там былі людзі надзвычайна дасьведчаныя ў тым, што яны робяць. Сп. Антон Адамовіч працаваў ня толькі як фрыланс беларускай рэдакцыі, але і рэдагаваў скрыпты расейскіх карэспандэнтаў, у тым ліку Даўлатава, Парамонава, Віктара Красіна і іншых. Таксама гэта быў вельмі цесны, вельмі дружны калектыў. У нас ніколі не было ніякіх сутычак, спрэчак, дыскусіяў — была ўзаемадапамога. Кожнае сьвята мы сьвяткавалі разам...»
На заканчэньне — зноў наш архіў. Паслухайце заканчэньне перадачы Алеся Васілеўскага 1980 году пра стан беларускага тэатру.

Год 1980 у сьвеце

1980 ГОД У БЕЛАРУСІ

СЛУХАЦЬ УСЮ ПЕРАДАЧУ:
На жаль, гэтая опцыя пакуль што недаступная