Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Судзьдзя ўхваліла рашэньне супраць дзяржаўнага статуса беларускай мовы

У Цэнтральным судзе Менска прайшоў працэс паводле пазову мастака, вядомага абаронцы беларускай мовы Гэніка Лойкі супраць КДБ за беларускую мову. Адхіліўшы пазоў Гэніка Лойкі да КДБ, суд Цэнтральнага раёна прызнаў, што чыноўнікі не абавязаныя карыстацца беларускай мовай у адносінах з грамадзянамі.

Гэнік Лойка патрабуе пакараць КДБ за парушэньне артыкула № 4 Закону аб мовах, які абавязвае супрацоўнікаў дзяржаўных органаў валодаць дзьвюма дзяржаўнымі мовамі.
12:32 10.4.2014
Лойку не пераклалі рашэньне суду

Рашэньне судзьдзі Сямак было зачытанае па-расейску. Гэнік Лойка адказаў, што нічога зь яго не зразумеў.
13:01 10.4.2014
Лойка будзе абскарджваць вырак судзьдзі Сямак


Гэнік Лойка пасьля абвяшчэньня рашэньня судзьдзі Алены Сямак, якая адхіліла ягоны пазоў да КДБ наконт беларускай мовы, заявіў,


«Прысуд быў чаканы. Але нечакана было, што сакратарка зранку па-беларуску гаварыла. І судьдзя часам пераходзіла на беларускую мову. Такім чынам, яна парушыла заканадаўства, бо судовы працэс мусіў весьціся на адной мове. На гэтай паставе будзем напэўна падаваць скаргу на судьдзю.

Дзіўна прагучала, што дзяржаўныя службоўцы не абавязаныя заканадаўча размаўляць па-беларуску. Вось глядзіце, нашыя дзеці ў школах ня маюць права на беларускую мову. Вось дзіця мае права на жыцьцё, і гэта прапісана, але яно і так мае жыцьцё. Таму калі дзеці маюць права на беларускую мову, то гэта таксама мусіць быць прапісана. Нашае права на беларускую мову мусіць быць распісанае.

Заўтра ў мяне ячшэ адзін суд зь „Белінвэстбанкам“ і тая ж самая судзьдзя. Як абскарджваць сёняншні працэс, яшчэ параюся з юрыстамі. Мне пасьля рашэньня трохі праясьніўся 4-ты артыкул Закона аб мовах. Атрымліваецца, што я імкнуўся дапамагчы дзяржаве. Суды гэтым не займаюцца. Чалавек парушае закон, дык хай нясе адказнасьць, але дзяржава як не займалася, так і сёньня паказала, што нават ня хоча гэта лічыць парушэньнем».
13:02 10.4.2014
Супрацоўнік КДБ ад камэнтароў адмовіўся

Прадстаўнік КДБ на просьбу пракамэнтаваць рашэньне суду адказаў па-расейску:

«Усе камэнтары вы атрымаеце ў прэс-службе КДБ». На пытаньне, ці ўжо ён не гаворыць па-беларуску, прадстаўнік КДБ адказу ня даў і пакінуў залю суду.
13:06 10.4.2014
Праваабаронца Валянцін Стэфановіч: Закон аб мовах судзьдзя Алена Сямак парушыла:

«У Законе аб мовах ёсьць некалькі рамачных артыкулаў, у якіх гаворыцца пра тое, што дзяржава спрыяе паўнавартаснаму разьвіцьцю дзяржаўных моваў ва ўсіх сфэрах ўжытку. І дзяржаўныя служачыя абавязаныя валодаць дзьвюма мовамі. Таму можна зрабіць выснову, што грамадзяніну такое права стасункаў павінна быць забясьпечана. Таксама ў артыкуле 6 Закона аб мовах прапісана, што не дапускаецца ніякага абмежаваньня, стварэньня перашкодаў альбо наданьня прыярытэту адной з моваў. У дадзеным выпадку гэты прыярытэт надаецца адной мове».
14:12 10.4.2014
Гэнік Лойка пра суд супраць КДБ
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:42 0:00
XS
SM
MD
LG