Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Судзьдзя ўхваліла рашэньне супраць дзяржаўнага статуса беларускай мовы

У Цэнтральным судзе Менска прайшоў працэс паводле пазову мастака, вядомага абаронцы беларускай мовы Гэніка Лойкі супраць КДБ за беларускую мову. Адхіліўшы пазоў Гэніка Лойкі да КДБ, суд Цэнтральнага раёна прызнаў, што чыноўнікі не абавязаныя карыстацца беларускай мовай у адносінах з грамадзянамі.

Гэнік Лойка патрабуе пакараць КДБ за парушэньне артыкула № 4 Закону аб мовах, які абавязвае супрацоўнікаў дзяржаўных органаў валодаць дзьвюма дзяржаўнымі мовамі.
10:26 10.4.2014
Генік Лойка заявіў адвод судзьдзі:

«Парушаныя правы грамадзяніна, артыкул 50 Канстытуцыі, які гарантуе права выбару мовы, артыкул 6 закона аб мовах. Для мяне тут створаныя перашкоды ў карыстаньні беларускай мовай. Мяне прымушаюць карыстацца іншай мовай, якой я не валодаю».

Судзьдзя выйшла з залі, каб вызначыць мэтазгоднасьць адводу, заяўленаму Лойкам.
10:25 10.4.2014
10:24 10.4.2014
На пачатку працэсу Лойка просіць, каб паседжаньне вялося па-беларуску. Судьдзя Сямак адмаўляе ў вядзеньні працэса па-беларуску, спасылаючыся на арт.16 і 17, а таксама сьцвярджае, што права выбара мовы вядзеньня працэса залежыць ад асобы, якая вядзе паседжаньне.

«Я не маю права абавязаць кагосьці выказвацца на той ці іншай мове ў адпаведнасьці з заканадаўствам РБ», — кажа судзьдзя Алена Сямак.

Гэнік Лойка заяўляе, што абсалютна не валодае расейскай мовай:

«У нас дзьве дзяржаўныя мовы, вы мусіце імі валодаць. Калі вы не валодаеце, то забясьпечце сабе перакладчыка», — адказвае судзьдзя.

— Я хачу пачуць пытаньні на беларускай мове — кажа Лойка.

— Чуйце, — адказвае Сямак.— Колькі вам трэба часу, каб знайсьці перакладчыка? Я буду весьці працэс на расейскай мове.

— Я хачу пачуць беларускую мову.

— Можаце выдаліцца з залі паседжаньняў. Калі вы ня будзеце ўдзельнічаць, я вас не затрымліваю.

— Паведаміце суду вашае імя, імя па бацьку, прозьвішча.

— Я хачу пачуць пытаньні на беларускай мове.

— Адмовіўся прадставіць сьведчаньні. Сядайце.
10:23 10.4.2014
Прадстаўнік КДБ падчас суду
Прадстаўнік КДБ падчас суду
10:22 10.4.2014

Працэс пачаўся. Судьдзя Сямак Алена Мікалаеўна. 5-7 чалавек прыйшлі падтрымаць Генадзя Лойку ў судзе, сярод іх – былы лідэр БНФ Вінцук Вячорка. Судьдзя размаўляе па-расейску.
XS
SM
MD
LG