Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША занепакоеныя расейскімі войскамі ля межаў Украіны


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

ЗША ня бачаць прыкмет вясновых вучэньняў расейскіх войскаў, якімі Масква тлумачыць іх канцэнтрацыю ля межаў з Украінай, заявілі ў Пэтагоне.

Пра гэта паведамляе расейская служба навінаў «Голасу Амэрыкі».

Урад Украіны прывёў у павышаную баявую гатоўнасьць свае ўзброеныя сілы, якія значна саступаюць па колькасьці і аснашчанасьці расейскім. Гэта было зроблена на выпадак ўварваньня Расеі ва ўсходнія рэгіёны краіны пасьля захопу Крыма.

Паводле ацэнак амэрыканскіх і эўрапейскіх спэцслужбаў, колькасьць вайскоўцаў і членаў ваенізаваных фармаваньняў на ўсім працягу мяжы з Украінай перавышае 30 тысяч чалавек. Паводле непацьверджаных дадзеных некаторых аналітыкаў, яна ўжо дасягнула 50 тысяч.

Хоць Пэнтагон спасылаецца на запэўніваньні расейскага міністра абароны Сяргея Шайгу, што ваенныя займаюцца вучэньнямі ў памежных раёнах і не зьбіраюцца перасякаць мяжу, прадстаўнікі ЗША выказалі занепакоенасьць нарошчваньнем канцэнтрацыі войскаў у рэгіёне.

«Мы ня бачым ніякіх канкрэтных прыкмет правядзеньня вучэньняў», — заявіў прадстаўнік Пэнтагона контар-адмірал Джон Кірбі.

Але пазьней, пад націскам журналістаў, ён дадаў: «Тое, што мы ня бачым прыкмет вучэньняў, яшчэ ня значыць, што яны не адбудуцца ў будучыні».
Мы ня бачым ніякіх канкрэтных прыкмет правядзеньня вучэньняў
«Расейскі бок даў зразумець, што яго пляны зьвязаныя з вучэньнямі, а не перасячэньнем мяжы. Мы спадзяемся, што Расея стрымае свае словы», — сказаў Кірбі.

Газэта Wall Street Journal, спасылаючыся на высокапастаўленага прадстаўніка Пэнтагона, паведаміла, што ў ваенным ведамстве ўзмацняюцца трывогі ў сувязі з тым, што Расея падвозіць ў дадзены рэгіён дадатковае харчаваньне і запчасткі, якія могуць выкарыстоўвацца як для падтрымкі вучэньняў, так і для ўварваньня ва Ўкраіну. Арганізацыйнае забесьпячэньне дазволіць падтрымліваць расейскія войскі, у выпадку калі яны пяройдуць украінскую мяжу.

«Яны ажыцьцяўляюць тылавую падтрымку. Яна неабходная для вучэньняў, але можа таксама выкарыстоўвацца ў выпадку новай агрэсіі, калі такое рашэньне будзе прынята, — заявіў Wall Street Journal прадстаўнік Пэнтагона. — Цяпер яны падрыхтаваныя, у іх ёсьць магчымасьці і патэнцыял, неабходныя на выпадак, калі яны вырашаць ажыцьцявіць новую агрэсію».

Міністар абароны Вялікабрытаніі Філіп Хэманд падчас выступу ў Пэнтагоне ў сераду даў зразумець, што не надае вялікага значэньня запэўніваньням Шайгу, і заявіў, што, мяркуючы па ўсім, усе канчатковыя рашэньні прымае прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін.

«Іншыя расейскія гульцы, уключна зь міністрам Шайгу, могуць выказваць свае думкі, але гэта спрэчнае пытаньне. Мы ня ведаем, наколькі ўсіх гэтых людзей можна аднесьці да бліжэйшага атачэньня, зь якім прэзыдэнт Пуцін плянуе гэтыя вучэнні», — сказаў Хэманд.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG