Далей ён размаўляць ня стаў і паклаў слухаўку.
У Бабруйску на знак пратэсту супраць дыскрымінацыі сяброў Свабоднага прафсаюзу Беларускага на заводзе трактарных дэталяў і агрэгатаў галадаюць ужо 9 чалавек. Шасьцёра зь іх на працоўных месцах — ля станкоў. Гэта Генадзь Лабачоў, Віктар Осіпаў, Аляксандар Бенасік, Аксана Кернажыцкая, Сяргей Пічугоў ды Ірына Коршунава.
Яны патрабуюць ад адміністрацыі спыніць перасьлед працаўнікоў прадпрыемства за прыналежнасьць да Свабоднага прафсаюзу Беларускага, пачаць перамовы з суполкай па выпрацоўцы і заключэньні працоўнай дамовы, а таксама скасаваць дыскрымінацыйныя пункты калектыўнай дамовы. Сярод патрабаваньняў значыцца і выкананьне пастановы суду аб допуску старшыні суполкі Кавалькова на тэрыторыю прадпрыемства. Патрабуюць галадоўнікі і выдзеліць памяшканьне для сядзібы суполкі на тэрыторыі заводу.