Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шэнгенскі пернік і бізун


Жыхары Крыму, якія атрымаюць расейскі пашпарт, фактычна могуць страціць магчымасьць выезду ў краіны Шэнгену.

Эўракамісар у справе пашырэньня Эўразьвязу Штэфан Фюле, які знаходзіцца зь візытам у Ківе, заявіў сёньня, што ўкраінцы з біямэтрычнымі пашпартамі змогуць езьдзіць у Эўразьвяз бязь візаў. Пра гэта ён паведаміў пасьля ўдзелу ў пашыраным пасяджэньні Кабінэту міністраў. Фюле таксама сказаў, што Эўразьвяз дадаткова вывучыць пытаньне выдачы віз жыхарам Крыму, у якіх два пашпарты – украінскі і расейскі. Паводле Фюле, кіраўніцтва ЭЗ даручыла Эўракамісіі правесьці юрыдычны аналіз пытаньня.

У сваю чаргу прэм’ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк, заявіў, што новыя біямэтрычныя пашпарты ня будуць выдавацца тым, хто атрымаў расейскі пашпарт.

Раней сёньня прыйшло паведамленьне, што Эўрапейскі зьвяз забараніў выдаваць жыхарам Крыму візы на тэрыторыі Расеі. Прэсавая служба Эўракамісіі паведаміла, што «візы ў краіны Эўразьвязу будуць выдавацца жыхарам Крыму толькі ва Ўкраіне, паколькі Крым зьяўляецца часткай гэтай краіны». На гэтай падставе дыпмісіі дзяржаў Эўразьвязу ў Расеі ня будуць ставіць візы ў расейскія пашпарты жыхарам Крыму.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG