Вароты ў парк былі замкнёныя. Некалькі чалавек пералезьлі праз агароджу і ўсклалі кветкі на магілу ўдзельніка вайсковай апэрацыі, у выніку якой Горкі былі захопленыя паўстанцамі-каліноўцамі.
Традыцыйна на Дзень Волі на магілу Дамарацкага прыходзяць актывісты грамадзкіх суполак, журналісты ды проста неабыякавыя да гісторыі свайго краю жыхары райцэнтру.
«Звычайна мы зьвяртаемся да адміністрацыі сельгасакадэміі, каб нам дазволілі прайсьці ў парк на магілу, але апошнія гады нашы просьбы ігнаруюць. Таму гэтым разам мы нікога не прасілі, хоць спадзяваліся, што вароты будуць адамкнёныя», — зазначае горацкая журналістка Галіна Будная. Паводле яе, да парку прыйшло няшмат людзей. Хлопцы, кажа яна, пералезьлі праз плот і ўсклалі кветкі — дзяўчаты ж глядзелі здалёк.
«Нас усьцешыла, што, са слоў тых, хто пабываў на магіле, на ёй ляжалі ўжо кветкі. Значыць, традыцыя наведваць магілу Дамарацкага падтрымліваецца без наўмыснай арганізацыі», — заяўляе Галіна Будная.
24 красавіка 1863 году ў Горкі ўвайшоў атрад Людвіга Зьвяждоўскага, паплечніка Кастуся Каліноўскага. Было абвешчана, што ў мястэчку ўсталёўваецца народная ўлада. Паўстанцаў падтрымалі студэнты мясцовага земляробчага інстытуту. У ваеннай сутычцы з расейскімі войскамі ў Горках і загінуў студэнт інстытуту Войцех Дамарацкі.
25 сакавіка студэнтаў ужо сельгасакадэміі грамадзкія актывісты віншавалі з Днём Волі адмысловымі паштоўкамі.