Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шэсьце на Дзень Волі 2014. Жывая трансьляцыя

Жывая відэатрансьляцыя з шэсьця і мітынгу ў Менску. Маршрут: ад кінатэатру «Кастрычнік» да плошчы Бангалор. Рэпартаж нон-стоп, інтэрвію з удзельнікамі, камэнтары і рэакцыі.

19:11 25.3.2014
Апэратар «Белсату» Аляксандар Баразенка апавёў нашаму карэспандэнту, што яго спрабавалі затрымаць каля кінатэатру «Кастрычнік», калі ён хацеў падняцца на тэрасу наверх і зьняць адтуль. Невядомыя ў цывільным не далі яму гэта зрабіць, паводзілі сябе груба, не пажадалі паказаць свае дакумэнты і параілі «ісьці адсюль».
19:03 25.3.2014
Галава калёны дайшла да скрыжаваньня вуліц Сурганава і Коласа. Наперадзе ідуць жонка аднаго з лідэраў БХД Віталя Рымашэўскага Наста і іх дачка Ева. Скульптар Гэнік Лойка нясе знакаміты лёзунг Кастуся Каліноўскага «Толькі тады, народзе, зажывеш шчасьліва, калі над табою Маскаля ўжэ ня будзе!»
18:55 25.3.2014
Паводле Віталя Рымашэўскага, у шэсьці бяруць удзел каля паўтары тысячы чалавек
18:46 25.3.2014
Першыя шэрагі калёны завярнулі на вуліцу Сурганава. Уздоўж праезнай часткі ледзь не ў прытык адзін да аднаго стаяць байцы спэцназу і інспэктары ДАІ.
18:40 25.3.2014
Удзельнікі прасьпявалі гімн «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» і пачалі рух. Адзін зь лідэраў БХД Віталь Рымашэўскі паведаміў нашаму карэспандэнту, што актывісты БХД на акцыі зьбіраюць подпісы супраць расейскай агрэсіі.
18:39 25.3.2014

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG