Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Збор удзельнікаў шэсьця ў Менску а 18-й ля кінатэатра «Кастрычнік»


25 сакавіка 1918 года ў Менску была абвешчана незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі.

Грамадзкасьць Беларусі штогод ладзіць у гэты дзень сьвяточнае шэсьце і мітынг.

Сёлета Дзень Волі ў Менску адзначаецца маніфэстацыяй ад кінатэатра «Кастрычнік» па вуліцы Сурганава да Парку Дружбы народаў.

Заяўнікі першапачаткова прасілі менскія ўлады дазволіць шэсьце па праспэкце Незалежнасьці да Плошчы Незалежнасьці, аднак Менгарвыканкам адмовіў.

Збор удзельнікаў акцыі пачнецца а 18.00 каля кінатэатра «Кастрычнік» (станцыя мэтро «Акадэмія навук»), затым адбудзецца шэсьце па праспэкце Незалежнасьці і вуліцы Сурганава да парку Дружбы народаў, Дзе з 19.30 да 20.00 павінен прайсьці мітынг. Арганізатары заклікалі прыносіць украінскія сьцягі ў знак салідарнасьці з братнім народам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG