Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ярмошына кажа, што падзеі ва Ўкраіне дадалі яўку на выбарах у Беларусі


Лідзія Ярмошына
Лідзія Ярмошына

Старшыня ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына адзначае высокую яўку на мясцовых выбарах і называе адным з фактараў выбарчай актыўнасьці падзеі ва Ўкраіне.

«Моцным фактарам сталі падзеі ва Ўкраіне. Звычайны непалітызаваны абываталь, сярэдні чалавек, зразумеў, што патрэбна моцная ўлада для таго, каб дзяржава нармальна існавала», — заявіла журналістам старшыня ЦВК.

«А як можна падтрымаць моцную ўладу? Толькі выбарамі, сваім удзелам у іх», — адзначыла Ярмошына.

«Менск зрабіў проста гераічныя намаганьні над сабой: яўка ў 61 % зьяўляецца вельмі добрым паказьнікам, прыблізна такая яўка ў сталіцы бывае толькі на прэзыдэнцкіх выбарах. А ў Гомельскай, Магілёўскай абласьцях яўка склала каля 80%» , — падкрэсьліла яна.

Ярмошына паведаміла, што ў Беларусі на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў прагаласавалі 77,27 % выбарцаў, перадае Інтэрфакс.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG