Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Выбары — гэта паўкот у мяшку». Апытанка ў Гомелі


«Ці можна лічыць гэтыя выбары справядлівымі і дэмакратычнымі? Чаму?» На гэтае пытаньне адказваюць жыхары Гомеля.

Спадар: «Мне падаецца, што нельга. Мы вось вучымся ў БелДУТе, і калі нам распавядалі пра выбары, то казалі, што балятуецца чалавек, які працуе ў БелДУТе. І сказалі галасаваць за яго. Дык дзе ж дэмакратыя?»

Выбары: патрэбныя дэпутаты даўно вызначаны
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:01 0:00
Наўпроставы лінк


Спадарыня: «Выбары ўсё-ткі не для нас робяцца, а для ўлады»

Спадар: «Не, нельга, бо ніякіх зьменаў у параўнаньні з папярэднімі выбарамі не адбылося. Па наежджанай каляіне ўсё ідзе, адміністрацыйны рэсурс працуе. Тым больш цэнзура яшчэ: апазыцыйны кандыдат ня можа выказаць сваё меркаваньне — тое, што ён хоча сказаць».

Спадар: «Гэтыя выбары, па-мойму, нічога не вырашаюць, таму няма сэнсу ў іх удзельнічаць»

Спадарыня: «Я не лічу яе дэмакратычнай, бо ад народа ў гэтай кампаніі нічога не залежыць».

Спадар: «Я ня бачыў, як гэта адбываецца — справядлівыя выбары ці не. Але тры кандыдаты на кожным участку ёсьць — больш-менш дэмакратычна».

Спадар: «Практычна ты гэтых людзей ня ведаеш. Прыходзіш на ўчастак, чытаеш біяграфіі — і ўсё. Па біяграфіі — наўздагад. Выбар робіцца, але атрымліваецца нейкі паўкот у мяшку».

Спадар: «Я ня бачу, каб хтосьці спрабаваў фальшаваць. Альбо каб нешта адбывалася ня ў рамках закону. Магчымасьць агітаваць была прадастаўлена. Я сам бачыў, як распаўсюджвалі ўлёткі свае кандыдаты. Мяне нічога не бянтэжыць».

Спадарыня: «Я свабодна галасую. Мяне ніхто не прымушае галасаваць за таго ці іншага кандыдата. У гэтым пляне ўсё дэмакратычна, і мне падабаецца. Але гэты выбары ў мясцовыя дэпутаты не такія значныя, прынамсі, для мяне. Сваіх кандыдатаў я ведаю асабіста — яны мне непрыемныя, гэтыя людзі. І за гэтых людзей канкрэтна я галасаваць ня буду — усе яны такія з хітрыкамі».

Спадар: «Дасылаюць на пошце ўлёткі пра кандыдата. Напісана чым займаецца, працоўны стаж, колькі зарабляе. Усё нармальна праходзіць, празрыста».

Спадар: «Цяжка сказаць, хто ў нас выбірае. Больш за ўсё прызначаюць — пэўна ж, у «вярхах».

Спадар: «Прачытаў я пра тых кандыдатаў ва ўлётках, якія дасылаюць. Мяне гэта не задавальняе. Шчыра кажучы, ня бачу сэнсу хадзіць на гэтыя выбары. Патрэбныя людзі, скажам так, загадзя вызначаныя — і сэнсу няма за кагосьці там іншага галасаваць. Я й не хаджу».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG