Як паўплывалі падзеі ў Крыме на продаж пуцёвак у санаторый «Белоруссия», які належыць кіраўніцтву спраў Аляксандра Лукашэнкі? У беларускай дзяржаўнай кампаніі «Цэнтркурорт», дзе можна набыць пуцёўку на лячэньне ў Місхоры, кажуць, што сытуацыя замерла:
«Калі толькі пачыналася ўсё, яшчэ да рэфэрэндуму, два чалавекі прыйшлі і здалі пуцёўкі. А зараз — не здаюць і асабліва не купляюць. Чакаюць, што будзе далей. Дый набылі пуцёвак на лета пакуль няшмат — можа, чалавек шэсьць».
На маю просьбу супрацоўніца Ірына паглядзела, ці ёсьць пуцёўкі на першы летні месяц. Аказалася, на чэрвень можна заказаць і двухмесныя нумары, і аднамесныя. Пуцёўкі для двух дарослых і 10-гадовае дзіця ў аднапакаёвым нумары абыдуцца амаль у 2 тысячы даляраў. Але мае сумненьні, ці варта заказваць пуцёўкі цяпер, супрацоўніца шчыра падтрымала:
«Так, разумею вас. З аднаго боку, быццам будзе нармальна. Вось літаральна ўчора крымскія партнэры напісалі, што яны ўжо адносяцца да Расеі, што ўсё ў нас добра. Але, да прыкладу, калі Захад ці Ўкраіна вырашаць нейкія акцыі правесьці? Ніхто ж загадзя ня ведае, куды там яно павернецца і чым скончыцца, як адаб’ецца на адпачывальніках. Таму гарантаваць вам, што ўсё будзе добра, я, прыкладам, не магу».
Зь Беларусі ў Крым можна дабрацца альбо самалётам да Сымфэропаля, альбо датуль жа цягніком. Квіткі на самалёт абыдуцца прыкладна ў 250 эўра ў два бакі, цягніком у купэ — амаль столькі ж, пляцкартай таньней — пакуль квіток на цягнік зь Менску да Сымфэропаля каштуе 700 тысяч рублёў, але летам падаражэе. На сёньня ў Крым празь дзень ходзіць наўпроставы цягнік зь Менску, альбо можна дабрацца і ў прычапным вагоне да Кіева, а адтуль — на Крым. На Беларускай чыгунцы запэўнілі, што цягнікі ходзяць паводле раскладу і праблемаў у дарозе не ўзьнікае.
«У нас як хадзілі цягнікі, гэтак і ходзяць. Ніякіх адменаў не было, усё па-ранейшаму».
Супрацоўнік управы пасажырскіх перавозак Беларускай чыгункі ня стаў камэнтаваць магчымыя наступствы для чыгуначных зносін з Крымам пасьля ўвядзеньня ва Ўкраіне візаў для грамадзянаў Расеі. «Ці ўзьнікне мяжа паміж Украінай і Крымам, ці павялічыць гэта час праезду да Крыму, якія яшчэ будуць наступствы — пакуль гэта не абмяркоўваем. Паглядзім», — сказаў супрацоўнік.
Тыя, хто вырашыць дабірацца да Крыму самалётам, сёньня яшчэ ня маюць магчымасьці наўпрост зь Менску прыляцець у Сымфэропаль — толькі да Кіева і адтуль у Крым. Летась у сакавіку было гэтаксама, але з пачатку чэрвеня самалёты Белавія пачыналі рэгулярныя рэйсы ў Крым зь Менску. Ці будзе гэтак і сёлета? Намесьнік кіраўніка Белавія Ігар Чаргінец паведаміў, што кампанія рыхтуецца адкрыць рэгулярную лінію ў Сымфэропаль з чэрвеня, але са стопрацэнтнай пэўнасьцю сказаць, што ўсё атрымаецца, ня ўзяўся.
«Цяжка цяпер пра нешта казаць увогуле... Пакуль мы рыхтуемся, сэзон у нас ідзе нармальна».

Вось літаральна ўчора крымскія партнэры напісалі, што яны ўжо адносяцца да Расеі, што ўсё ў нас добра