Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея цалкам адмовілася ад украінскіх прадуктаў


19 сакавіка ў 22:00 кіеўскага часу (апоўначы маскоўскага) Расея цалкам закрыла свае межы для ўкраінскай прадукцыі, перадае УНІАН.

Са словаў прадстаўнікоў украінскіх транспартных кампаній, машыны з украінскай прадукцыяй не прапускаюць на мытных пунктах РФ. Пры гэтым якіх-небудзь тлумачэньняў перавозчыкам не даюць.

«Машыны проста вяртаюць на тэрыторыю Ўкраіны, нават не праводзяць ніякіх додглядаў, — кажуць экспарцёры. — Работнікі мытні свае дзеяньні ніяк не аргумэнтуюць, ніякіх дакумэнтаў не падаюць».

У выніку на нэўтральнай тэрыторыі паміж Украінай і Расеяй утварыўся транспартны каляпс: чарга з фураў ужо вылічаецца кілямэтрамі.

Як камэнтуюць сытуацыю экспэрты праекту «АПК-Інфарм: гародніна і садавіна», у гэтай сытуацыі найбольш могуць пацярпець пастаўшчыкі цяплічнай прадукцыі, перш за ўсё гуркоў. Усе буйныя цяплічныя гаспадаркі краіны больш за палову ўраджаю гуркоў рэалізоўваюць на рынку РФ. Улічваючы гэты факт, экспэрты праекту прагназуюць рэзкі абвал цаны на гуркі на ўнутраным рынку ва ўмовах яго перанасычэньня з-за прыпынку экспарту, а цяплічныя гаспадаркі Ўкраіны могуць панесьці сур’ёзныя страты.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG