Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама пашырыў санкцыі супраць Расеі

абноўлена

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама сказаў сёньня, што ён павялічыў сьпіс асобаў, у дачыненьні да якіх будуць дзейнічаць амэрыканскія санкцыі ў сувязі зь нелегітымным рэфэрэндумам у Крыме і далучэньнем гэтага паўвострава да Расеі.

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама сказаў сёньня, што ён павялічыў сьпіс асобаў, у дачыненьні да якіх будуць дзейнічаць амэрыканскія санкцыі ў сувязі зь нелегітымным рэфэрэндумам у Крыме і далучэньнем гэтага паўвострава да Расеі.

«На падставе распараджэньня, якое я падпісаў у адказ на пачатак расейскай інтэрвэнцыі ва Ўкраіне, мы ўводзім санкцыі ў дачыненьні да большай колькасьці высокапастаўленых службовых асобаў у расейскім урадзе. Акрамя таго, мы сёньня ўводзім санкцыі супраць шэрагу іншых асобаў, якія маюць значныя рэсурсы і ўплыў ды якія аказваюць матэрыяльную падтрымку расейскаму кіраўніцтву, а таксама супраць банку, які забясьпечвае матэрыяльную падтрымку гэтых людзей».

Пашыраны сьпіс асобаў, якія апынуліся пад санкцыямі, зьявіўся на сайце міністэрства фінансаў ЗША адразу пасьля заявы Бакара Абамы.

У пашыраны сьпіс уключаныя:

Старшыня Дзяржаўнай Думы Расейскай Фэдэрацыі Сяргей Нарышкін;

віцэ-сьпікер Савету Фэдэрацыі Яўген Бушмін;

памочнік прэзыдэнта Расеі Андрэй Фурсенка;

кіраўнік прэзыдэнцкай адміністрацыі Сяргей Іваноў;

лідэр партыі Справядлівая Расея Сяргей Міронаў;

сэнатар Мікалай Рыжкоў;

віцэ-сьпікер Дзяржаўнай Думы Сяргей Жалязняк;

Уладзімір Джабараў;

Аляксей Громаў;

Віктар Іваноў;

Уладзімір Кожын;

Юры Кавальчук;

Віктар Озераў;

Алег Панцялееў;

Аркадзь Ротэнбэрг;

Барыс Ротэнбэрг;

Ігар Сяргун;

Аляксандр Татунаў,


Генадзь Цімчанка,

Уладзімір Якунін.

Пад санкцыямі апынуўся таксама Банк Расеі ў Санкт-Пецярбургу.

Абама таксама паведаміў, што ён падпісаў распараджэньне, на падставе якога могуць быць уведзеныя санкцыі супраць цэлых сэктараў расейскай эканомікі.

Нагадаем, што першы сьпіс высокапастаўленых афіцыйных асобаў Расеі, якія апынуліся пад амэрыканскімі эканамічнымі санкцыямі, уключаў Уладзіслава Суркова, Сяргея Глазьева, Леаніда Слуцкага, Андрэя Клішаса, Валянціны Мацьвіенка, Дьзмітрыя Рагозіна і Алены Мізулінай.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG