Гэта ўваходзіць у пералік захадаў, да якія могуць зьвярнуцца ЗША ў адказ на анэксію Крыма Расеяй.
Пра гэта паведамляе «Голас Амэрыкі».
Поўны пералік захадаў супраць Расеі, прапанаваных Джонам Макэйнам:
Пра гэта паведамляе «Голас Амэрыкі».
Поўны пералік захадаў супраць Расеі, прапанаваных Джонам Макэйнам:
- Падтрымаць двухпартыйны законапраект аб прадастаўленьні Ўкраіне гарантый пазыкі на мільярд даляраў, а таксама ўвядзеньні санкцый супраць расейскіх чыноўнікаў і садзейнічаньні працы Міжнароднага валютнага фонда з Украінай;
- Разам з НАТО забясьпечыць дастаўку прадуктаў і гуманітарнай дапамогі ўкраінскім салдатам і цывільным на ўсходзе краіны;
- Разам з АБСЭ працаваць над адпраўкай ва ўсходнюю Ўкраіну грамадзянскіх назіральнікаў, якія дапамогуць разабрацца з заявамі пра пагрозы на адрас этнічных расейцаў;
- Даць ураду Ўкраіны абмежаваную вайсковую дапамогу — уключаючы агнястрэльную зброю і харчы, а таксама даць ахоўны рыштунак, запчасткі, паліва і дзяліцца дадзеных выведкі;
- Разам з НАТО падтрымаць разьвіцьцё і рэформу ўкраінскай арміі;
- Узмацніць прысутнасць НАТО ў краінах Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, а таксама ў краінах Балтыі;
- Працаваць з НАТО над хутчэйшым пашырэньнем НАТО і ўключэньнем у яе Чарнагорыі і Грузіі;
- Пашырыць санкцыі з боку ЭЗ і ЗША супраць карумпаваных расейскіх чыноўнікаў, кампаній і фінансавых інстытутаў;
- Выкарыстоўваць закон Магніцкага, каб пакараць больш расейскіх чыноўнікаў за абуральныя парушэньні правоў чалавека;
- Больш рашуча ісьці да міжнароднай ізаляцыі Расеі з-за галасавання ў Радзе Бясьпекі ААН і байкотаваць сустрэчу «Вялікай васьмёркі» ў Сочы;
- Інтэнсіфікаваць экспарт амэрыканскіх нафты і газу хаўрусьнікам у НАТО і іншым эўрапейскім партнэрам, каб паменшыць іх залежнасьць ад экспарту з Расеі.