20 траўня 1954 году выйшла ў эфір першая беларуская праграма Радыё Вызваленьне. Той, хто тады, у поўні халоднай вайны, якая лютавала па абодва бакі жалезнай заслоны, за паўгадзіны да паўночы выпадкова наладзіў свой прыймач на хвалю новай радыёстанцыі, мог пачуць гэта:
«Тут Радыё Вызваленьне. Вы слухаеце голас сваіх суродзічаў-Беларусаў з вольнага сьвету... Наш голас ёсьць вашым голасам, бо мы зьяўляемся часткай вас, часткай усіх Беларусаў...
Дарагія суродзічы! Браты-Беларусы — дзе б вы толькі ні знаходзіліся. З глыбокім узрушаньнем зьвяртаемся да вас з вольнага сьвету праз Радыё Вызваленьне, распачынаючы сталыя і рэгулярныя беларускія перадачы. Таму сяньняшні дзень ёсьць для нас урачыстым днём. Вітаем вас усіх у гэты дзень, асабліва тых беларусаў, хто знаходзіцца пад жудасным прыгнечаньнем камуністычнай тыраніі на Бацькаўшчыне».
***
Дырэктар Беларускай службы Радыё Свабода Аляксандар Лукашук
«Сёньня мы пачынаем успамінаць. Легендарную першую каманду Радыё Вызваленьне, будучай Свабоды на просьбу амэрыканскага кіраўніцтва зьбірала Рада БНР. У такія ж вясновыя дні 49 гадоў таму рыхтавалі першую перадачу Вінцэнт Жук-Грышкевіч, Пятро Сыч, Сымон Кандыбовіч, Янка Ліманоўскі, Лявон Карась.
Замест кампутараў былі друкарскія машынкі, замест дыгітальных магнітафонаў — шпулевыя, з хуткасьцю 78 абаротаў за мінуту, замест сьвежых карэспандэнцыяў зь Менску — вера, досьвед і веды. Вера ў свабодную і незалежную Беларусь, досьвед злачынстваў камунізму на лёсах сваіх сем’яў, абазнанасьць у сучаснай міжнароднай палітыцы і велізарная прага да працы. Адна зь першых супрацоўніц, Галіна Ганчарэнка, расказвала, што была гатовая працаваць задарма, без падзякі — толькі б далі магчымасьць.
Легендарная першая перадача называлася «Азымут сэрца» — слухачы адчувалі, як б’юцца сэрцы аўтараў Свабоды. Лёс гэтых піянэраў вольнага беларускага эфіру склаўся па-рознаму — доктар Жук Грышкевіч праз пару гадоў вярнуўся ў Канаду, дзе быў абраны старшынём Рады БНР, ён памёр у 1989 годзе, крыху не дачакаўся незалежнасьці Беларусі й вяртаньня бел-чырвона-белага сьцяга. Цела Лявона Карася знайшлі ў мюнхенскай рэчцы Ізар у верасьні 1954-га, праз паўгоду пасьля выхаду першай перадачы ў эфір. Лявон Карась — першая, але не апошняя ахвяра сярод супрацоўнікаў «Свабоды», якія пяцьдзясят гадоў былі пад прыцэлам камуністычных спэцслужбаў.
Кожны выпуск перадачы «На хвалі Свабоды» будзе прысьвечаны аднаму году нашай гісторыі — мы ўзгадаем галоўныя падзеі ў Беларусі й сьвеце, вы пачуеце фрагмэнты афіцыйнага беларускага эфіру, тое, што мусілі слухаць ад шостай раніцы да апоўначы жыхары Беларусі па радыёкропках. А галоўнае — прагучаць жывыя ўспаміны супрацоўнікаў і ўнікальныя фрагмэнты архіўных запісаў эфіру.
За апошняе дзесяцігодзьдзе мы разьвіталіся з нашымі калегамі з польскай, вугорскай, чэскай рэдакцыяў — свабода слова ў гэтых краінах дастаткова абароненая. Цяпер Кангрэс ЗША абмяркоўвае закрыцьцё яшчэ шэрагу рэдакцыяў, якія вяшчаюць на краіны Цэнтральнай Эўропы і Прыбалтыкі. Нашая мэта — стаць непатрэбнымі, як сталі непатрэбныя яны.
Паўстагодзьдзя таму мы пачыналі з 15 хвілінаў. Сёньня «Свабода» гучыць у эфіры 8 гадзінаў, перадачы можна слухаць і чытаць у Інтэрнэце, гурт «Уліс» грае песьню «Радыё Свабода», яе можна набыць на кампакт-дыску, выходзяць кнігі.
Не зьмянілася, аднак, адна надзвычай важная акалічнасьць — і сёньня, праз паўстагодзьдзя, мы працягваем вяшчаць на Беларусь як за часам халоднай вайны, з-за мяжы. Беларусь — адзіная краіна ў Эўропе, дзе няма ўнутранай рэтрансьляцыі Радыё Свабода.
Нягледзячы на юбілей, такім чынам, мы працягваем рабіць тое саме , што рабіла Свабода ўсе пяцьдзясят гадоў — шукаць і распаўсюджваць інфармацыю і ідэі незалежна ад межаў — па-беларуску, штодня, памятаючы пра ахвяры ў Курапатах і думаючы пра вяртаньняе ў эўрапейскую сям’ю народаў.
Гэтая перадача — не гістарычная, бо не насьпеў час для Радыё Свабода адысьці ў гісторыю. Гэтая перадачы — пра азымут сэрца. Заставайцеся са Свабодай».
***
Першая перадача Радыё Вызваленьне. 20.05.1954
У тапаграфіі кут, мераны ўправа ад магнітнай поўначы, завецца азымутам. Азымут паказвае нам напрамак простага маршу да мэты. Зьмераны на карце рут досыць добра запамятаць — пасьля, гледзячы на стрэлку компасу, можна ў дзень і ў ночы ісьці проста да мэты.
Мы — беларускія эмігранты, маем свой зьмераны і добра запамятаны азымут ад месца нашага прабываньня да нашай мэты — Беларусі. І гэты азымут мы завём азымутам сэрца. Залежна ад нашага месца лічбы азымуту мяняюцца: і так, азымут з Аўстраліі іншы, чым з Англіі, а яшчэ іншы з Канады, але мэта застаецца адна і тая самая — дарагі, родны, паняволены наш край.
Ня лёгкі хлеб эмігранта і не зайздросная доля на чужыне, хоць матэрыяльна маемся пераважна няблага. Вольны, дэмакратычны сьвет прыняў нас наагул добра і даў усе правы вольных і поўнавартасных людзей. Але на асабістага дабрабыту мы тут шукаем, набіваючы ногі па ўсіх дарогах і бездарожжах чужога сьвету. Мы, як нашыя птушкі ў выраі: гнёздаў ня ўём — павароту чакаем. Ярдан ці Ніл, Тыбар ці Таміза, Амазонка ці Гудзон шумяць нам разьліўным Нёманам, сьветлай Дзьвіной. Пад ружовым урукам, шэрай аліўкай ці стромкім кіпарысам нам сьняцца нашыя родныя, вечназялёныя хвоі, белыя плакучыя бярозы.
Аднак мы ўпэўненыя, што Вы там, на паняволенай бацькаўшчыне, ня скажэце нам з дакорам: «Дык калі так сумуеце, чаму не вяртаецеся?» Бо Вы ведаеце, што мы тут маем выканаць адказную місію: супольна з вольным і дэмакратычным сьветам змагацца за зьнішчэньне найгоршага зла й няшчасьця якога людзтва ня знала ніколі ад свайго пачатку — дзікай, жудаснай, камуністычнай тыраніі ды вызваленьня нашага і іншых народаў з-пад гэтай злыбяды. Мы маем выканаць тое, чаго ня можаце выканаць Вы там, дзе ня толькі дзейнасьць і слова, але нават думка здушаная ў абцугох страху.
Мы гэтае заданьне выконваем і маем дасягненьні. Адным зь іх ёсьць наш голас радыё «Вызваленьне», празь якое мы сёньня прамаўляем да Вас.
Дарагія суродзічы! Ад вякоў і праз шэрагі стагодзьдзяў наш народ усё пачынаў ад Бога. Калі вясной наш араты ці сявец выходзіў на сваё поле, першае, што ён рабіў — хрысьціўся і казаў: «Памажы-ж Божа!», а пасьля кідаў першую жменю зярнят у ральлю. Дык і мы сёньня, кідаючы зерне вольнага слова з вольнага сьвету да Вас, дарагія суродзічы, таксама пачнем з таго, што нас жывіць і творыць, з чаго наш пачатак і наш канец.
Дык дай нам, Божа! Памажы нам, Божа!
Дык дай нам, Божа, каб нашае слова дайшло да Вас цераз усе запоры і барыкады, каб яно, дайшоўшы, знайшло ў вашых сэрцах пажаданы водгук!
І мы, верым, што так станецца. Хоць ноч і зіма лютуюць над нашым краем, мы верым у вясну і сьветлы дзень.
Дык накіроўваем хвалі Вызваленьня на азымут сэрца.
***
Гісторыя Радыё Вызваленьне пачалася ад стварэньня ў 1950 годзе Амэрыканскага Камітэту вызваленьня ад бальшавізму. Гэтая арганізацыя паставіла сабе за мэту сабраць і згуртаваць сілы эміграцыі з Савецкага Саюзу і стварыць ім магчымасьць зьвяртацца да сваіх суродзічаў у СССР у іх родных мовах. Камітэт працаваў на сродкі, атрымваныя прыватным чынам — ад асобаў і арганізацыяў, а таксама ад розных фондаў.
Радыё пачало сваю працу 1 сакавіка 1953 году. Першымі сэкцыямі былі расейская, грузінская, азэрбайджанская, паўночнакаўкаская, татарская. У канцы 1953 году была прынятая канчатковая пастанова аб адкрыцьці беларускай сэкцыі.
Вось як прыгадвае тыя памятныя дні жонка першага дырэктара беларускай сэкцыі нашага Радыё доктара Вінцэнта Жук-Грышкевіча — Раіса:
«У выніку стараньняў старшыня Рады БНР інжынэр Мікола Абрамчык запрасіў Вінцэнта Жук-Грышкевіча сарганізаваць беларускую сэкцыю Радыё Вызваленьне. І 1953 году 30 сьнежня Амэрыканскі Камітэт прыслаў на рукі прафэсара Вінцэнта Жук-Грышкевіча тэлеграму наступнага зьместу: „Мы даем Вам пазыцыю кіраўніка беларускае сэкцыі Радыё Вызваленьне“. І ў сярэдзіне лютага 1954 году Вінцук паехаў у Мюнхен у Нямеччыну і пачаў працу над арганізацыяй гэтага радыё.
Я прыехала ўжо перад Калядамі гэтага самага 1954 году. Усе былі працаўнікі энтузіясты. Зрабіла ўражаньне вельмі добрае. На пачатку яшчэ сябром беларускае сэкцыі трэба было вышкаліцца, каб мець права выступіць у эфір праз радыё. І гэта яны атрымалі адносна вельмі хутка — 20 траўня. Тады, калі адначасна больш-менш паўстала і ўкраінская сэкцыя Радыё Вызваленьне — яны, я ўжо ня памятаю, чуць не праз паўгода толькі атрымалі дазвол, значыцца, былі гатовыя выступаць у эфіры».
Палітыка
• Прэзыдэнтам Эгіпту становіцца Гамаль Абдэль Насэр.
• На Жэнэўскай канфэрэнцыі Віетнам быў падзелены на 17-ай паралелі.
• На моцы парыскіх пагадненьняў прызнаны сувэрэнітэт Заходняй Нямеччыны.
• Альжыр распачаў вайну за незалежнасьць ад Францыі.
Спорт
• У фінале чэмпіянату сьвету ў футболе Заходняя Нямеччына перамагае Бразылію зь лікам 3-2.
Літаратура
• Нобэлеўскую прэмію ў галіне літаратуры атрымаў Эрнст Гемінгуэй.
• Выходзіць раман Уільяма Гоўлдынга «Валадар мух» і «Братэрства пярсьцёнкаў» — першая частка «Валадара пярсьцёнкаў» Джона Роналда Руэла Толкіна.
Навука
• Упершыню праводзіцца прышчэпка ад поліміэліту.
• У Злучаных Штатах спускаецца на ваду першая атамная субмарына «Наўтылус».
Папулярная музыка
• Белыя пачынаюць граць рок-н-рол, у Злучаных Штатах усе захопленыя новым кубінскім танцам ча-ча-ча, але найбольш папулярнай песьняй становіцца нешта больш традыцыйнае: песьня «Mr. Sandman» у выкананьні гурту «The Chordettes».
***
Як ужо сёньня згадвалася, значную ролю ў адкрыцьці беларускай сэкцыі Радыё Вызваленьне адыграў тагачасны прэзыдэнт Рады БНР Мікола Абрамчык. Пра гэта распавядае шматгадовы віцэ-прэзыдэнт Рады Барыс Рагуля:
«Мы вельмі і вельмі часта спатыкаліся з Абрамчыкам, і тады гэтая праблема была даволі актуальная. Вельмі важная ў той час, бо гэтая заслона жалезная была такая шчыльная, што нішто туды не даходзіла. Абрамчык прыяжджаў у Лювэн, дыскутаваў са студэнтамі, і мы агульна ўсе вельмі пазытыўна аднесьліся да гэтага пытаньня. Ён вельмі часта выяжджаў у Амэрыку, прыяжджаў у Бэльгію і Нямеччыну — дзе толькі ён ні быў — ён гэтую ідэю паглыбляў. Нам вельмі важны мамэнт — адчыніць акно на Беларусь. Тады быў камітэт — Антыбальшавіцкі Блёк — ён там вялікую ролю адыгрываў, там былі прадстаўнікі Грузіі і іншых рэспублік былога Савецкага Саюзу. Так што я думаю, ягоны высілак спрычыніўся шмат да пачацьця гэтага праекту — Радыё Свабода».
***
• Зьліквідаваныя Бабруйская, Баранавіцкая, Палеская, Пінская і Полацкая вобласьці.
• Першыя групы беларускай моладзі выпраўленыя ў Казахстан на асваеньне цалінных земляў.
• Беларуская ССР уступіла ў Міжнародную Арганізацыю Працы і ў ЮНЭСКА.
• У Менску адкрыты помнік Перамогі.
• У Гомелі пачаў працу абласны драматычны тэатар.
***
Як выглядаў у 1954 годзе беларускі радыёэфір? Сярод падзеяў таго году, якія асьвятляліся дзяржаўным беларускім радыё ў Менску, важнае месца займаў зьезд беларускіх пісьменьнікаў, на якім выступіў літаратурны патрыярх Якуб Колас:
Мабыць, шмат хто з нашых маладзейшых слухачоў нават і ня чуў пра радыёжанр, які на працягу дзесяцігодзьдзяў карыстаўся вялікай папулярнасьцю сярод слухачоў — тэатральныя радыёпастаноўкі. Вось урывак з Купалавай «Паўлінкі» з абавязковымі папярэднімі тлумачэньнямі дыктара. Запіс 1954 году:
Натуральна, гучала ў тагачасным менскім эфіры і музыка. Клясычная, народная, а найчасьцей — так сказаўшы, грамадзянскага гучаньня...
* * *
Першая беларуская праграма выйшла ў шырокі сьвет 20 траўня, аднак беларуская сэкцыя пачала актыўную працу раней. Пра першую, так сказаўшы, беларускую акцыю на Радыё Вызваленьне распавядае Раіса Жук-Грышкевіч:
«Сьвяткаваньне 25 сакавіка 1954 году было тады, калі беларуская сэкцыя Радыё Вызваленьне яшчэ не была ў эфіры. Але кіраўнік яе хацеў і зрабіў праграму праслаць гэтую вестку празь іншыя сэкцыі Радыё Вызваленьне, якія ўжо былі ў эфіры. І іншыя згадзіліся, але як даведалася расейская сэкцыя, яна падняла пратэст, скандал, дамагаючыся ад Амэрыканскага Камітэту, каб не дапусьціў у эфір весткі пра абвешчаньне незалежнасьці Беларусі 25 сакавіка 1918 году. І тут пачалося змаганьне Вінцэнта Жук-Грышкевіча з Амэрыканскім Камітэтам, і ў выніку гэтага змаганьня Амэрыканскі Камітэт мусіў саступіць. Дык вось як Радыё Вызваленьне пачалося змаганьнем за правы беларускаму народу быць незалежным і змаганьнем за тое, каб гэтую думку можна было пусьціць у эфір».
Такім чынам, як распавяла Раіса Жук-Грышкевіч, даводзілася змагацца за магчымасьць пусьціць у эфір думкі пра незалежную Беларусь. Аднак перамога ў гэтым змаганьні была яшчэ недастатковая.
Літаральна ад самага першага дня беларускія праграмы Радыё Вызваленьне сутыкнуліся з галоўнай і часам проста неадольнай перашкодай — савецкім радыёглушэньнем. Гук глушылак на доўгія гады стаў неадлучным акампанэмэнтам перадачаў нашага радыё...

АЗЫМУТ СЭРЦА

Год 1954

1954 год у Беларусі

СЛУХАЦЬ УСЮ ПРАГРАМУ:
На жаль, гэтая опцыя пакуль што недаступная