Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачалося датэрміновае галасаваньне на мясцовых выбарах


Выбарчыя ўчасткі будуць працаваць па 22 сакавіка ўключна з 10 да 14 гадзін і з 16 да 19 гадзінаў.

Прагаласаваць датэрмінова можа выбарца, які ня мае магчымасьці ў дзень выбараў знаходзіцца па месцы свайго жыхарства.

Ад выбарцы не патрабуюць афіцыйнага пацьвярджэньня таго, што ён ці яна ня змогуць наведаць участак у дзень выбараў.

Пад час выбараў абяруць дэпутатаў 1328 мясцовых саветаў дэпутатаў. Па ўсёй Беларусі створана 18 816 выбарчых акругаў.

Кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых саветаў было зарэгістравана 22.338 чалавек.

Асноўны дзень галасаваньня на выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў — 23 сакавіка, перадае БелаПАН.

Беларуская апазыцыя і міжнародныя назіральнікі называюць датэрміновае галасаваньне адным з асноўных мэханізмаў выбарчых фальсыфікацыяў у Беларусі, з-за чаго ніводныя выбары пасьля 1994 года не былі прызнаныя дэмакратычнымі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG