Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турчынаў: Акцыі пратэсту фінансуюцца з Расеі


Аляксандар Турчынаў
Аляксандар Турчынаў

Сьпікер Вярхоўнай Рады, выканальнік абавязкаў прэзыдэнта Ўкраіны Аляксандар Турчынаў заявіў, што правакацыі ў шэрагу рэгіёнаў Украіны арганізоўвае «агентура Крамля».

Турчынаў падкрэсьліў, што ўсе тыя, хто сёньня дэстабілізуе сытуацыю, спрабуе захопліваць памяшканьні, «спрабуе дзейнічаць у парушэньне Канстытуцыі і законаў, працуе на тых, хто сёньня плянуе правесьці анэксію тэрыторыі Украіны — працуюць на ворагаў украінскага народа», — перадае словы Турчынава агенцтва УНІАН.

«Вы ня горш за нас ведаеце , хто арганізоўвае масавыя акцыі пратэсту ва ўсходняй Украіне, — гэта агентура Крамля, якіх арганізоўваюць і праплачваюць, якая стварае правакацыі, што вядуць да забойства людзей», — заявіў Турчынаў.

Учора ў Харкаве ў сутыкненьнях загінулі 2 чалавекі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG